belarus.travel афіцыйны турыстычны партал Беларусі
  • пра Беларусь
    • Інфармацыя пра Беларусь
    • Дзе спыніцца
    • Туркампаніі
    • Турыстычныя інфармацыйныя цэнтры (ТIЦ)
    • Знайдзі свайго экскурсавода
  • Славутасці
    • Усе славутасці
    • Агляды
  • Падзеі
  • Маршруты
    • Гатовыя маршруты
    • Стварыць свой маршрут
    • Віртуальныя (3D) туры
  • Бел
    • Русский
    • English
    • Polski
    • Deutsch
    • 中国
    • عربي
  • Славутасці

Гарадзішча Пількань в. Харанжышкі

кантакты:
oshmturizm.by oshmsport@mail.ru +375159320308
Адрас:
Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён, в. Харанжышкі
Каля вёскі Харанжышкі (былая назва Ашмяна Дзягірдоўская), побач з вадасховішчам на р. Ашмянка, ёсць малавядомае старажытнае гарадзішча. Разгледзіць яго зараз складана, бо ўсё яно зарасло дрэвамі. Гарадзішча гэта ўзгадваецца ў артыкуле Эдварда Зайкоўскага “Новыя дадзеныя да археалагічнай карты Ашмянскага раёна” (з кнігі "Ашмяншчына: праблемы рэгіянальнай гісторыі Беларусі", 2011 г.): Яшчэ адно гарадзішча жалезнага веку было выяўлена намі ў 1999 г. Яно размешчана за 0,5-0,7 км на поўдзень-паўднёвы захад ад в. Харанжышкі Кальчунскага сельсавета, на паўднёвым беразе невялікага штучнага возера, што размешчана на правабярэжжы р. Ашмянка, і мае назву Пількань (відавочна, ад літоўскага piliakalnis ‘гарадзішча’). З поўначы, з боку возера, схілы гарадзішча найбольш высокія (не меншыя за 20 м) і з астатніх бакоў стромкія, асабліва з поўдня, вышыня іх складае каля 2,5-3 м. Пляцоўка авальная, выцягнутая з захаду на ўсход, яе памеры каля 46 х 75 м. Паўднёвая частка вышэй за астатнюю прыблізна на 1,5 м. Каля паўднёва-ўсходняга краю пляцоўкі маецца досыць круглае ўзвышэнне вышынёй 1,5-2 м. З напольнага боку (з поўдня, захаду і ўсходу) каля падножжа гарадзішча прасочваецца роў шырынёй 2 м і глыбінёй (у параўнанні з напольным бокам) 1-1,5 м. Хоць паўночны схіл гарадзішча самы высокі, гэты роў праходзіць і па ім прыблізна на 1,5 м ніжэй за край пляцоўкі, толькі каля паўночна-ўсходняга краю роў робіцца неглыбокім і ператвараецца ў нешырокую тэрасу на схіле. Схілы і пляцоўка гарадзішча параслі негустым лесам. На пляцоўцы ў агаленні за 2 м ад паўночнага краю заўважаны культурны пласт – цёмна-шэрая супесь, дзе трапілася штрыхаваная кераміка – рабрыстая, з арнаментам на зрэзе венчыка. у іншых месцах пляцоўкі ў агаленнях прасочвалася цёмная да чорнага супесь. Таксама вядома, што на гарадзішчы, знаходзіліся могілкі. Але зараз ад іх нічога не засталося.
Інфармацыя пра Беларусь Куды глядзець,
каб усё ўбачыць?
Перайсці і даведацца
belarus.travelафіцыйны турыстычны партал Беларусі
пра Беларусь
  • Інфармацыя пра Беларусь
  • Дзе спыніцца
  • Туркампаніі
  • Турыстычныя інфармацыйныя цэнтры (ТIЦ)
  • Знайдзі свайго экскурсавода
Славутасці
  • Усе славутасці
  • Агляды
Падзеі
Маршруты
  • Гатовыя маршруты
  • Стварыць свой маршрут
  • Віртуальныя (3D) туры
  • Абранае
  • Бел
    • Русский
    • English
    • Polski
    • Deutsch
    • 中国
    • عربي
  • Беларуская
  • Русский
  • English
  • Polski
  • Deutsch
  • 中国
  • عربي
пра Беларусь
  • Інфармацыя пра Беларусь
  • Дзе спыніцца
  • Туркампаніі
  • Турыстычныя інфармацыйныя цэнтры (ТIЦ)
  • Знайдзі свайго экскурсавода
Славутасці
  • Усе славутасці
  • Агляды
Падзеі
Маршруты
  • Гатовыя маршруты
  • Стварыць свой маршрут
  • Віртуальныя (3D) туры
  • Русский
  • English
  • Polski
  • Deutsch
  • 中国
  • عربي

© 2016-2025 Нацыянальнае агенцтва па турызме

Перадрукоўка матэрыялаў магчыма толькі з выкарыстаннем актыўнай спасылкі на рэсурс.

Адрас для зваротнай сувязі: info@belarustourism.by

Распрацоўка турыстычнага партала  -   кампанія PRAS