Аб гатэле

Гасцініца "Гатэль Манастырскі" размешчана ў гістарычным цэнтры Мінска, на адной з найстарэйшых вуліц Верхняга горада - вуліцы Кірыла і Мяфодзія, 6. Гасцінічны комплекс знаходзіцца ў былым мужчынскім манастыры бернардзінцаў. Найстарэйшы манастыр у Беларусі быў заснаваны братамі Андрэем і Янам Кенсаўскімі ў 1624-ым годзе і праіснаваў да 19-га стагоддзя.