Аб аб'екце

Пачаў будавацца з цэглы ў 1993 г. паводле праекту літоўскага архітэктара Альгірдаса Канівы (першы камень асвячоны 19 мая 1993 г. і пакладзены ў падмурак). Будаўніцтва вялося арэнднай перасоўнай механізаванай калонай №160 (начальнік калоны А.А.Сазановіч, прараб С.К.Гарлуковіч, будаўнікі С.І.Ніколенка, Р.М.Васілеўскі, А.А.Сапачоў, П.Т.Каханоўскі, С.К. Усціновіч). Ініцыятыву ўзвядзення новага храма выказаў настаяцель Тургельскага прыхода Юзаф Ашкеловіч. Удзел прымалі вернікі, дапамогу аказваў калгас імя Ільіча (старшыня І.Д.Плаўскі). Будаўніцтва вялося на сродкі фундатараў з Польшчы і Англіі. Частка грошай на будаўніцтва атрымана ад фірмы "Сантанас" (г. Мінск). Будаўніцтва закончана ў 1995 г. (асвечаны 17.9.1995 г. гродзенскім біскупам А.Кашкевічам).