belarus.travel афіцыйны турыстычны партал Беларусі
  • пра Беларусь
    • Інфармацыя пра Беларусь
    • Дзе спыніцца
    • Туркампаніі
    • Турыстычныя інфармацыйныя цэнтры (ТIЦ)
    • Знайдзі свайго экскурсавода
  • Славутасці
    • Усе славутасці
    • Агляды
  • Падзеі
  • Маршруты
    • Гатовыя маршруты
    • Стварыць свой маршрут
    • Віртуальныя (3D) туры
  • Бел
    • Русский
    • English
    • Polski
    • Deutsch
    • 中国
    • عربي
  • Славутасці

Храм святой вялікапакутніцы Варвары ў аг. Райца

кантакты:
+375 33 325 00 41
Адрас:
Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, аг. Райца
Храм быў пабудаваны ў пач. XIX ст. на сродкі мясцовага памешчыка Франца Раецкага, як радавы храм-пахавальня. Сын Раецкага шмат падарожнічаў па заходніх краінах. Бываў ён і на востраве святой Алены, і там яго ўразіў сваёй веліччу і прыгажосцю адзін храм. Такога храма ён не сустракаў у сябе на радзіме. Сын Раецкага прыязджае да свайго бацькі і дзеліцца ўражаннямі аб паездцы, расказвае пра дзіўны храм, які ён бачыў на востраве. Тады памешчык Раецкі вырашае будаваць у г. Райца, свой фамільны магільны склеп, а за аснову будаўніцтва было вырашана ўзяць той цудоўны храм на в. св. Алены, які спадабаўся яго сыну. Храм-пахавальню будавалі мясцовыя сяляне. Як расказваюць мясцовыя жыхары, з усёй акругі на конях, валах збіралі і прывозілі вялізныя камяні-валуны для будаўніцтва храма. Уручную, на льняных адрэзах палатна падымаліся гэтыя камяні і ўмуроўваліся ў сцены магільнага склепа. Распавядаюць, што ў будаўнічы вапнавы раствор дадавалі курыныя яйкі, якія збіралі па ўсёй Райцы. На вежы храма быў устаноўлены гадзіннік куранты, бой якіх чуўся за 5-7 вёрст. Над гадзіннікам размяшчалася пяць званоў, якія падчас Першай сусветнай вайны былі эвакуіраваны ў Расію. Вяршыню вежы ўпрыгожвала скульптура Божай Маці. Унутры магільны склеп быў распісаны фрэскамі на евангельскія сюжэты, а вокны ўпрыгожвалі каляровыя вітражы. У 1817 годзе радавы магільны склеп сям'і Раецкіх быў канчаткова дабудаваны і асвечаны па заходнім абрадзе, як касцёл-пахавальня святой Барбары. У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі храма разгарнуліся баі мясцовых партызан з нямецкімі захопнікамі, падчас якіх была пашкоджана алтарная сцяна. Мясцовыя жыхары расказваюць, што калі нямецкія салдаты адступілі, партызаны падпалілі храм знутры, папярэдне дазволіўшы прыхаджанам вынесці царкоўныя рэчы, кнігі і іконы. Так незваротна былі знішчаны храмавыя фрэскі, выдатныя каляровыя вітражы, драўлянае разьбярства, майстэрская ляпніна на зборах царквы. А ў маі 1959 года па загадзе мясцовых улад храм быў разбураны амаль дашчэнту. У 2000 годзе пачаліся работы па аднаўленні Райцаўскай царквы. І 14 верасня 2003 года архібіскупам Навагрудскім і Слонімскім Гурыем храм быў асвечаны ў гонар святой вялікапакутніцы Варвары. Цяпер у храме, які з'яўляецца помнікам архітэктуры, пастаянна праходзяць богаслужэнні і адначасова прадаўжаюцца рамонтна-рэстаўрацыйныя работы.
Інфармацыя пра Беларусь Куды глядзець,
каб усё ўбачыць?
Перайсці і даведацца
belarus.travelафіцыйны турыстычны партал Беларусі
пра Беларусь
  • Інфармацыя пра Беларусь
  • Дзе спыніцца
  • Туркампаніі
  • Турыстычныя інфармацыйныя цэнтры (ТIЦ)
  • Знайдзі свайго экскурсавода
Славутасці
  • Усе славутасці
  • Агляды
Падзеі
Маршруты
  • Гатовыя маршруты
  • Стварыць свой маршрут
  • Віртуальныя (3D) туры
  • Абранае
  • Бел
    • Русский
    • English
    • Polski
    • Deutsch
    • 中国
    • عربي
  • Беларуская
  • Русский
  • English
  • Polski
  • Deutsch
  • 中国
  • عربي
пра Беларусь
  • Інфармацыя пра Беларусь
  • Дзе спыніцца
  • Туркампаніі
  • Турыстычныя інфармацыйныя цэнтры (ТIЦ)
  • Знайдзі свайго экскурсавода
Славутасці
  • Усе славутасці
  • Агляды
Падзеі
Маршруты
  • Гатовыя маршруты
  • Стварыць свой маршрут
  • Віртуальныя (3D) туры
  • Русский
  • English
  • Polski
  • Deutsch
  • 中国
  • عربي

© 2016-2025 Нацыянальнае агенцтва па турызме

Перадрукоўка матэрыялаў магчыма толькі з выкарыстаннем актыўнай спасылкі на рэсурс.

Адрас для зваротнай сувязі: info@belarustourism.by

Распрацоўка турыстычнага партала  -   кампанія PRAS