Забаўляльны парк

Першы і адзіны ў Беларусі кукурузны лабірынт «Кукупаліс» адкрыўся 19 верасня 2017 года на базе фермерскай гаспадаркі «ДАК» каля Мінска. 

Ідэю кукурузнага лабірынта яго стваральнікі, фермер Дзмітрый Крылоў і магістрант БДУ Аляксандр Пажарэнка, запазычылі на Захадзе. Гэта кукурузнае поле з пракладзенымі па ім грунтавымі сцежкамі рознай шырыні. На ўваходзе ў лабірынт вам выдаюць абходны ліст з картай і ўказаннем пікетаў – апорных пуктаў, якія трэба наведаць, калі вы трапляеце ў лабірынт.

Не трэба баяцца згубіцца ў лабірынце. Калі вы не зможаце выбрацца, можна пазваніць па экстранным нумары, і вам дапамогуць знайсці выхад. Для маленькіх дзяцей перад уваходам у дарослы лабірынт зроблены лабірынт з саламяных цюкоў. Акрамя лабірынта, «Кукупаліс» прапануе сваім наведвальнікам аглядную экскурсію па экалагічнай фермерскай гаспадарцы. У кантактным заапарку можна ўбачыць і дакрануцца да трусу, в'етнамскіх свінак, козачак. Таксама тут ёсць атракцыёны для дзяцей, дарослых і спецыяльныя кукугульні: куку-понг, палявы боўлінг. Побач ёсць маляўнічае возера з качкамі, на беразе якога можна арганізаваць пікнік або пераначаваць у палатцы. Летам, калі надвор'е добрае, можна нават папесціць сябе паветраным адпачынкам і пакатацца на кукурузніку.

Кукурузны лабірынт «Кукупаліс» дае магчымасць для адпачынку за горадам, у тым ліку з дзецьмі.

Час працы: са жніўня па кастрычнік.

Фермерская гаспадарка

Фермерская гаспадарка, на базе якой заснаваны лабірынт «Кукупаліс», добра вядома сваімі прадуктамі з казінага малака. Наведвальнікі забаўляльнага парку могуць паспрабаваць і купіць не толькі казінае малако, але таксама ёгурты і розныя віды сыроў. У парку ёсць зона фудкорт, дзе можна паспрабаваць кукурузу, шашлыкі, пончыкі і бліны. Усе прадукты экалагічна чыстыя і вельмі карысныя.