Аб аб'екце

У канцы ліпеня 1941 года часткі 61-га стралковага корпуса і іншыя злучэнні пад камандаваннем камандзіра корпуса генерала Бакуніна ф.а., прарываючыся з акружэння, вялі жорсткія баі ля вёсак Гарбавічы, Самулкі, Машок, Благавічы, Цемналессе з праўзыходнымі сіламі ворага. Сотні воінаў Чырвонай арміі загінулі ў тых баях. Яны былі пахаваныя мясцовымі жыхарамі ў безыменных магілах. У ліпені 1999 года на ўскраіне вёскі Самулкі адкрыты помнік воінам Чырвонай Арміі, якія ў ліпені 1941 года ажыццяўлялі тут прарыў і выхад з акружэння.