Адрас:
Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён, г. Ашмяны, вул. Аўдзеева
Першапачатковая капліца была пабудавана намагяннямі ашмянскага бурмістра Эльяша Высоцкага і дзекана кс. Казіміра Сайкоўскага пасля 1872 г. з матэрыялаў ліквідаванага дамініканскага касцёла (на месцы ягога пасля была пабудавана праваслаўная царква). Могілкавая капліца была асвечана пад тытулам Найсвяцейшай Марыі Панны. Капліца ў стылі классіцызм уяўляла сабой прамавугольны ў плане аб'ём, які складаўся з малітоўнай залы, амаль квадратнага прэзбітэрыя і дзвюх сакрыстый, перакрыты адзіным двухсхільным дахам. Галоўны фасад быў пазначаны чатырохкалонным порцікам. Пры савецкай уладзе капліца была зачынена і з часам ператварылася ў руіны. Яе рэстаўрацыя пачалася ў маі 2004 г.
Адбудова капліцы зроблены пад кіраўніцтвам ашмянскага пробашча Яна Пузыны.