Мінскі трактарны завод з'яўляецца сапраўдным калосам сярод сабе падобных. Гэта прадпрыемства ўваходзіць у 8-ку найбольш буйных сусветных вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі і займае каля 8-10% сусветнага трактарнага рынку.
Штогод з канвеера завода сходзіць больш за 60 мадэляў на сотні варыяцый для любых кліматычных умоў.
На ўсіх кантынентах больш, чым у 100 краінах свету, шмат гадоў працуюць трактары маркі «Беларус», паспяхова спраўляючыся са сваёй працай і заваёўваючы ўсё большую папулярнасць.
Мінскі трактарны завод быў заснаваны ў маі 1946 года на базе недабудаванага авіяцыйнага завода. У 1947 годзе яго будаўніцтва было анансавана ўсесаюзнай ударнай будоўляй. 14 кастрычніка 1953 года ва ўрачыстай абстаноўцы з канвеера сышоў першы серыйны колавы трактар МТЗ-2 «Беларусь». А ўжо праз 20 гадоў, у лістападзе 1972-га года, на заводзе была распачата зборка мільённага трактара. Сёння тут працуе больш за 17 тысяч чалавек, а кожны дзясяты трактар у свеце зроблены на Мінскім трактарным заводзе.