Таму што Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны – гэта першы музей у свеце, які быў прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне, і гэта адзіны музей у Беларусі, які быў заснаваны яшчэ ў ваенныя гады. Таксама гэта буйны комплекс, які змяшчае 8 тысяч экспанатаў і 145 тысяч рарытэтаў. Рарытэты складаюць 28 калекцый і захоўваюцца ў 10 тэматычных залах, таму можна з упэўненасцю сказаць, што ў музеі есці шмат чаго сапраўды цікавага.
Гэтыя залы дэманструюць 3 часавыя прамежкі:
Так наведвальнік прасочвае ўсю храналогію падзей і лепш разумее, што адбывалася ў той час і наколькі разбуральнай была тая вайна, а таксама ўсведамляе, што няма нічога важнейшага за чалавечае жыццё.
Асаблівасць музея заключаецца ў тым, што ён абсталяваны сучаснымі тэхналогіямі, якія дазваляюць наведвальніку ў поўнай меры пагрузіцца ў атмасферу тых гадоў. Так у афармленні экспазіцый выкарыстоўваюцца мультымедыйныя тэхналогіі: шаравы экран, галаграфічныя 3D-устаноўкі, туманны экран, які стварае эфект полымя, а таксама інфакіёскі, у якіх вы можаце паглядзець унікальныя ваенныя дакументы.
Асобна варта адзначыць будынак музея, у якім таксама шмат сімвалізму. Па-першае, сам будынак складаецца з 4 блокаў, і іх колькасць супадае з колькасцю гадоў вайны і франтоў, якія бралі ўдзел у вызваленні Беларусі. Аб'ядноўвае гэтыя блокі экспазіцыйная галерэя «Дарога вайны» і Зала Перамогі, якая знаходзіцца ў цэнтры. Яна аформлена ў выглядзе купала рэйхстага. Там увекавечаны імёны Герояў Савецкага Саюза і воінскія фарміраванні, якія ваявалі за нашу свабоду ў 1941-1945 гадах. А фасад будынка выкананы ў выглядзе салюту, які сімвалізуе Перамогу.
У музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны можна не толькі схадзіць на экскурсію, але і паўдзельнічаць у квэсце «Шлях да Перамогі», а таксама ў экскурсійнай праграме з элементамі квэста «Пра Вялікую Айчынную вайну».
Цана разавага наведвання музея складае ад 4,5 да 9 рублёў, а ў кожны трэці аўторак месяца – ад 2 да 4 рублёў. Таксама ёсць магчымасць узяць у пракат аўдыягід за 5 рублёў на 6 мовах: рускай, беларускай, англійскай, нямецкай, іспанскай, кітайскай. Пры гэтым час пракату абмежаваны толькі часам працы музея.
Запэўніваем: у такім насычаным экспанатамі музеі вам спадабаецца, таму не прапусціце магчымасць яго наведаць!