Адрас:
- Гомельская вобласць, Веткаўскі раён, г. Ветка, Чырвоная пл., 5
Своеасаблівасць музея вызначаецца тым, што ў ім прадстаўлена мастацкая культура і творчасць некалькіх народных традыцый найцікавейшага рэгіёну на паўднёвым усходзе Беларусі.
Дзякуючы творчым дасягненням сваіх супрацоўнікаў Веткаўскі музей застаецца "жывым" і цікавым - нездарма ён лічыцца адной з жамчужын Беларусі і з 2004 года ўключаны ў турыстычны маршрут "Залатое кальцо Гомельшчыны".