Гісторыя тэатра

Тэатр заснаваны 21 лістапада 1926 года. Асновай для тэатра паслужыла драматычная студыя пры ММАТ імя Максіма Горкага. За час існавання студыі з яе выпусціліся такія артысты, як С. Станюта, Р. Кашэльнікава, П. Малчанаў, Т. Сяргейчык і іншыя.

Гісторыя тэатра

Яшчэ ў 20-30-я гады тэатрам была закладзена традыцыя супрацоўнічаць з беларускімі дзеячамі культуры: так з ім працавалі Кузьма Чорны, Янка Купала, Якуб Колас і іншыя. З цікавых фактаў: ​​спектакль “Несцерка” знаходзіцца ў рэпертуары тэатра з 1941 года, што гаворыць пра яго папулярнасць нават у сучасных гледачоў. Так што калі Вы ні разу не былі, то самы час даведацца, у чым асаблівасць гэтага спектакля.

Святкаванне 95-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа

У гонар свайго юбілею тэатр прадставіць прэм’еру − трагікамедыю “Ціль” па п’есе Р. Горына. У пастаноўцы задзейнічана практычна ўся трупа тэатра, таму паказ абяцае быць маштабнай падзеяй.

Гісторыя тэатра

Спектакль “Ціль” − гэта гісторыя пра сярэднявечнага блазна Ціля Уленшпігеля. Яго бацькам прадказалі, што іх дзіця будзе героем Фландрыі. Гледачы ўбачаць, як з веселуна Ціль ператвараецца ў сімвал мужнасці і змагара за праўду. Галоўны герой саркастычны і шчыры, таму яго востры язык мала каго пакіне абыякавым. У трагікамедыі Ціль змагаецца з хлуснёй, па-філасофску разважае і робіць усё, каб дабро перамагло.

А таксама ў снежні адбудзецца яшчэ дзве прэм’еры: монаспектакль З. Гурбо “Казкі Караткевіча” і спектакль “Калі заспявае певень” паводле п’есы А. Замкоўскага. Тэатр абяцаў і іншыя навінкі, якія, магчыма, будуць вядомы пазней.

У тэатры ёсць пастаноўкі і для дзяцей: напрыклад, да Новага года, з 18 снежня будзе ісці спектакль “Чароўны хлопчык”. Гэты спектакль пра сямейную пару, якая хацела дзіця. Для гэтага яны звярнуліся да шаптухі Аўдоцці, але ў яе былі іншыя планы на чароўнага хлопчыка Максімку.

Гісторыя тэатра

Таксама ёсць і іншыя пастаноўкі: “Мая жонка – падманшчыца”, “Цалуй мяне, Кэт!”, “8 закаханых жанчын”, “Каханне і падаткі”, “Гісторыя кахання”, “Шлюб па-італьянску” і яшчэ некалькі пастановак − пра каханне і сямейнае жыццё, “Бальніца на краі свету” − пра лёс 5 пацыентаў лякарні, “Звярыныя апавяданні” − пра тое, як жывёлы бачаць людзей. Гэта толькі частка рэпертуару тэатра, якія Вы застанеце ў гэтым сезоне. Таму раім Вам дадаткова паглядзець афішу: там Вы знойдзеце яшчэ больш цікавых пастановак.

Belarus Travel віншуе Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа з 95-годдзем! Запрашаем наведаць хаця б адну тэатральную пастаноўку − мы ўпэўненыя, што Вы не пашкадуеце і атрымаеце задавальненне ад спектакляў.