Адрас:
- Мінская вобласць, Мядзельскі раён, к.п. Нарочь
Нарачанскі край вядомы сваей прыроднай разнастайнасцю і асаблівым ландшафтам, які ўтварыўся пры адступленні Валдайскага ледніка каля 15-20 тысяч гадоў таму. Менавіта тады ўзніклі знакамітыя нарачанскія азёры.
- размешчаны 43 азёры;
- знаходзяцца 36 помнікаў прыроды рэспубліканскага і мясцовага значэння;
- размешчана самая вялікая ў Беларусі курортна-аздараўленчая зона;
- каля 48% тэрыторыі парку пакрыта хваёвымі барамі і бярозавымі гаямі.
- расце самая прыгожая беларуская архідэя – венерын чаравічак;
- жамчужына краю – самае вялікае возера Беларусі Нарач (плошча 79,6 км²);
- можна зрабіць падарожжа на верталёце і ўбачыць найпрыгажэйшыя мясціны з вышыні птушынага палёту.