Адрас:
Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, г.п. Карэлічы, вул. 8 Сакавіка
Гістарычны помнік на паўночна-заходняй ускраіне пасёлка. Пахавана 87 воінаў, якія загінулі пры вызваленні пасёлка Карэлічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў або памерлі ад атрыманых ран у шпіталі, і 6 партызан, якія загінулі ў баях супраць гітлераўцаў у 1944 годзе. Сярод пахаваных - воіны 120-й гвардзейскай стралковай дывізіі (камандзір генерал-маёр Ян Янавіч Фогель), 41-га стралковага корпуса 3-й арміі 2-га Беларускага фронту, Міхаіл Андрэевіч Белуш, які закрыў сваім целам амбразуру варожага дота.