Працэдуры

  • Спелеатэрапія – гэта лячэнне, якое базуецца на выкарыстанні прыродных уласцівасцяў саляных шахт, гротаў, выпрацовак, карставых пячор (spelaion ад грэч. - пячора). З'яўляецца адным з найбольш эфектыўных немедыкаментозных метадаў лячэння і рэабілітацыі пацыентаў з хваробамі органаў дыхання.

Фізіятэрапія:

  • водныя працэдуры;
  • масажныя працэдуры;
  • касметалагічныя працэдуры;
  • магнітатэрапія;
  • прэсатэрапія;
  • мікратокавая тэрапія;
  • святлотэрапія.

Саляная пячора

Штодня ў строга вызначаны час пацыентаў апускаюць у тунэль у шахцёрскай клеці. Некалькі гадзін у падземнай частцы спелеалячэбніцы можна правесці не толькі з карысцю для здароўя, але і з задавальненнем – схадзіць у трэнажорны зал, пагуляць у тэніс, більярд і нават валейбол. Рухавасць і глыбокае дыханне толькі спрыяюць аздараўленню!