Лячэнне

Унікальнасць курорта «Крыніца» складаецца ва ўдалым спалучэнні трох лячэбных фактараў:

  • сульфатна- хларыдна- натрыевай мінеральнай вады, якая не ўступае па сваіх уласцівасцях мінеральным водам сусветна вядомых курортаў, такіх як Трускавец, Каўказскія Мінеральныя Воды, Карлавы Вары;
  • лячэбнай сапрапелевай гразі возера Судобль;
  • гаючага клімату, які сфармаваўся дзякуючы чыстаму паветру змешанага лесу і спрыяе працягламу прабыванню адпачывальнікаў на працягу ўсяго года.

Дыягностыка хворых з захворваннямі:

  • органаў страўнікава-кішачнага тракту;
  • сардэчна-сасудзістай сістэмы;
  • апорна-рухальнага апарата.

Забавы

Тут Вам прапануюць акунуцца ў атмасферу весялосці і дабра.

  • тэматычныя святы ( «З Новым годам!», «Масленіца», «Купалле», «Свята Нептуна» ...);
  • канцэрты мастацкай самадзейнасці адпачывальнікаў ( «З Днём нараджэння!», «Зоркі Крыніцы» ...);
  • выступленні артыстаў беларускай эстрады;
  • паказ кінафільмаў;
  • музычныя вечары – «Гуляй, гармонік», «Рамансы, рамансы ...»;
  • вечары бардаўскай песні - «Напоўнім музыкай сэрца»;
  • прыемна здзівяць сваімі творчымі талентамі работнікі санаторыя – падораць канцэрты «Для Вас з любоўю ...», «Беларускія напевы»;
  • для аматараў мастацкага слова прапануем наведаць літаратурныя гасціныя ( «Крынічка паэзіі», «Вечары паэзіі ў рамансах»), віктарыны – «Сто пытанняў», «Цікава даведацца»;
  • конкурсныя праграмы і ігры ( «З намі весялей», «Падымай настрой», «Разгуляйка» ...) акунуць Вас у свет дзяцінства і радасці;
  • штотыдзень працуюць школа прыгажосці і школа танцаў;
  • самая любімая забава для нашых гасцей – гэта заняткі «танцатэрапіяй». На танцавальных вечарах заўсёды шматлюдна. Для вас запрошаны лепшыя выканаўцы.