Адрас:
Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён, в. Болтуп
Маёнтак вядомы з XVI ст. як уласнасць Сташкевічаў, потым — Маляевічаў, Віламовічаў, Верашчакаў і інш. У 1806 г. уладальнікам Болтупа стаў Енджэй Снядэцкі, вядомы ўрач, хімік і філосаф. Мясцовая капліца, як ужо дзеючая ад ашмянскай парафіі, адзначаецца з 1910-х гг. Магчыма, яна дзейнічала ў палацы Снядэцкіх.