Стадыён ФК «Мінск» — шматфункцыянальны стадыён у Мінску, Беларусь. З'яўляецца хатнім стадыёнам футбольнага клуба «Мінск».
Аб аб'екце
Пабудаваны на месцы былога стадыёна «Камвольшчык». Стадыён быў адкрыты 7 мая 2015 года. Арэна мае 2 трыбуны, якія абсталяваны казырком і ўмяшчаюць 3000 гледачоў. Футбольнае поле са штучным пакрыццём і падагрэвам. Маецца штучнае асвятленне.