Адрас:
Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён, г. Ашмяны, вул. Францішканская
Каб ахапіць позіркам практычна ўвесь горад, варта падняцца на так званую «ашмянскую гальгофу» – узвышша, на якой стаіць францысканскі касцёл. Дакладней, тое, што ад яго засталося. Руіны касцёла не прылічаны да помнікаў архітэктуры, аднак убачыць іх варта. Любяць узвышша мастакі і фатографы, таму што гэта выдатнае месца - адлюстраваць горад.
«Галгофай» называюць яго не выпадкова: на ўзгорку ўсталявана каля двух дзясяткаў крыжоў. Кожны год у Вербніцу сотні каталікоў здзяйсняюць сюды хрэсны ход і ўсталёўваюць новы крыж.