Мерапрыемства прадугледжвае мноства цікавых забаў, інтэрактыўных пляцовак як для дарослых, так і для дзяцей. У горадзе актыўна рыхтуюцца прымаць гасцей, а мы будзем рады расказаць вам пра галоўныя славутасці Добруша.
Пачнём, бадай, з цікавага факта: навукоўцам удалося даказаць, што менавіта тыя тэрыторыі, дзе цяпер знаходзіцца Добруш, пачалі першымі асвойваць краманьёнцы яшчэ 35 тысяч гадоў да н.э. Гэты факт даводзіць нам, што тут дастаткова мясцін, на якія варта звярнуць увагу, бо, дакрануўшыся да сцен будынкаў, вы адчуеце іх доўгую гісторыю толькі праз дотык!
Тут вам з задавальненнем раскажуць гісторыю прыгожага невялікага гарадка пад Гомелем. Пры музеі працуе экспазіцыя беларускага мастака Уладзіміра Пракапцова, якую мы таксама рэкамендуем паглядзець.
Для работнікаў завода ў XIX стагоддзі будавалі дамы і школу для дзяцей. Гэтыя аб'екты таксама захаваліся да нашых дзён і размяшчаюцца літаральна праз дарогу ад самой папяровай вытворчасці.
Цяпер у Добрушы мноства мастоў, розных па сваёй велічыні. Цікава, колькі налічыце вы?
Вядома ж, нельга прыехаць з пустымі рукамі дадому з горада, які славіцца на ўсю краіну сваёй парцалянай. Адзіны ў Беларусі завод па вытворчасці парцаляны парадуе вас сваімі якаснымі вырабамі, якія можна набыць у крамах горада.
Жадаем вам азнаёміцца з невялікім гомельскім горадам і палюбіць яго прыгажосць і атмасферу гэтаксама, як палюбілі мы. Дзень пісьменства адкрые вам шмат новага пра нашае літаратурнае багацце, а Добруш дадасць свайго кларыту ў гэтае выдатнае свята!