Большая частка насельніцтва нашай краіны жыве ў гарадах. Часта людзі стамляюцца ад навакольнай мітусні. З гэтай прычыны многія шукаюць шляхі з’ехаць з шумнага горада на выхадныя, а нехта мысліць радыкальна і наогул пераязджае ў вёску. На шчасце, у нашы дні не абавязкова пераязджаць за горад, бо існуе такое паняцце як агратурызм. Гэта турызм па сельскай мясцовасці, які можа быць як арганізаваным, так і неарганізаваным.

Такі адпачынак некаму можа падацца нудным, але не спяшайцеся рабіць высновы, бо толькі падчас такога падарожжа вы зможаце:

  • акунуцца ў прыгажосць нашай прыроды,
  • атрымаць задавальненне ад рыбалкі ці палявання,
  • пакатацца на роварах ці конях,
  • прагуляцца па ваколіцах,
  • даведацца пра быт сялян і іх гісторыю,
  • дакрануцца да нацыянальнай культуры,
  • адкрыць для сябе народныя традыцыі, вырабіць самастойна сувеніры і пакаштаваць беларускую нацыянальную кухню.

Сядзіба «Тры мядзведзі»

Знайсці гэта цудоўнае месца можна на берагах возера Богінскае, у вёсцы Вусце (Далёкаўскі сельсавет) Браслаўскага раёна, Віцебскай вобласці, вакол якога раскінуліся не толькі сосны, але і ліставыя дрэвы. Эка-клуб уяўляе сабой пяцігектарную тэрыторыю, на якой размешчаны каля сарака розных нумароў, дзе сумарна могуць змясціцца 150 чалавек.

Аграусадзьба

Цана за паслугі можа паказацца вялікай, але яно гэтага сапраўды варта: тут Вам і рэстаран з барам, і велізарная колькасць альтанак, шатры, якія падыходзяць для розных мерапрыемстваў і банкетаў. Увогуле, гэта аграсядзіба ідэальна падыдзе для рамантычных, святочных, актыўных выхадных і вечароў. Падрабязней на https://3mishki.by/

"Тры мядзведзя": Беларусь, Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, Далекаўскі сельсавет, вёска вусце. Кантакты: + 375 29 188-66-22. Каардынаты: 55.377827, 26.821233. Сайт: https://3mishki.by/

Сядзіба «Белыя лугі»

Гэта сядзіба - сапраўдная знаходка, якая адрозніваецца ад іншых тым, што даваенная вёска, якая знаходзілася тут, нібы застыла ў часе: засталіся ўсе тыя ж ліпы, каменныя вулачкі і драўляныя хаткі.

Аграусадзьба

Мэта сядзібы – акунуць у сельскую атмасферу. Недзе трэба пасекчы дроў, недзе пакапаць градкі, нібы ты жыхар, а не турыст. Аднак жыць тут камфортна: ёсць і душ, і ўтульная пасцель.

Акрамя такой атмасферы Вы атрымаеце асалоду ад традыцыйнай кухні, лазні і чаю з мёдам. Сядзіба размяшчаецца ў Гродзенскай вобласці, Карэліцкім раёне, у вёсцы Ціневічы, 10. Даведацца пра цэны можна на https://luga.by/

"Белыя Лугі": Беларусь, Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, Райцаўскі сельсавет, вёска Цінявічы, 10. Кантакты: + 375 29 392-39-23. Сайт: https://luga.by/. каардынаты: 53.397331, 25.972464.

Сядзіба каля Зэльвенскага вадасховішча

Знаходзіцца ў Зэльвенскім р-не Гродзенскай вобласці, в. Варонічы д. 19. Даволі бюджэтны варыянт для адпачынку, але ў той жа час багаты на забавы.

Сядзіба каля Зэльвенскага вадасховішча

Тут вам і зялёны двор, каля якога выдатны сад з рознымі рэдкімі дрэвамі, альтанкамі, арэлямі. Акрамя таго, у доме ёсць усе выгоды: два прасторныя пакоі, сталовая з кухняй, ёсць нават руская печка, бясплатны інтэрнэт. У пяцістах метрах ад сядзібы знаходзіцца само вадасховішча з абсталяваным пляжам, дзе можна пакатацца на банане ці арандаваць катамаран. А паколькі гаспадар – экалагічны садавод, ён з радасцю частуе ўсіх гасцей спелай садавіной, гароднінай, ягадамі.

Сядзіба каля Зэльвенскага вадасховішча: Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобласці, в. Варонічы д. 19. Сайта няма. Каардынаты: 53.153126, 24.909591.

Аграэкасядзіба «Хутар Ёдзішкі» ў Віцебскай вобласці

Можна знайсці ў Браслаўскім раёне, Опсаўскім сельсавеце, хутары Ёдзішкі.

Агра

Сядзіба прыняла ўжо каля дзвюх тысяч турыстаў. А адпачыць тут можна рознымі спосабамі: атрымаць асалоду ад утульнасці і сагрэцца ў сельскай хаце, зладзіць кемпінг (намётавы лагер), паласавацца натуральнай ежай з фермы, а таксама беларускімі дранікамі і іншымі нацыянальнымі стравамі. Акрамя гэтага, Вам прапануюць дапамагчы па гаспадарцы (абсалютна бясплатна), пагладзіць авечак з баранчыкамі, коз з казлянятамі, цялят, трусаў, сабак розных парод, котак у кантактным заапарку ці нават заняцца рукадзеллем. Асноўны напрамак дадзенага месца – развіць сельскае жыццё. Астатнюю інфармацыю глядзіце на https://edishki.by/

Вядома, гэта толькі малая частка, бо ўсяго па Беларусі налічваецца каля 2700 сядзіб, большая частка з якіх знаходзіцца паблізу прыродных аб’ектаў. Вядома, агратурызм гэта не толькі пра аграсядзібы, гэта яшчэ і пра паглыбленне ў сельскі лад жыцця. Для тых, хто сапраўды хоча абстрагавацца ад гарадской мітусні – гэта бяспройгрышны варыянт!

"Ёдзішкі": Беларусь, Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, Опсаўскі сельсавет, хутар Ядзішкі. Кантакты: + 375 29 870-44-18. Сайт: edishki.by. каардынаты: 55.458706, 26.730932.