Выдатнай традыцыяй стала праводзіць у вяровачных гарадках і падзейныя мерапрыемствы. Такія, як дні народзінаў, школьныя выпускныя, хлапечнікі і дзявочнікі, цімбілдынгі і карпаратывы. Проста даверцеся сваёй фантазіі!

Такім чынам, што ж такое вяровачны гарадок? Гэта комплекс перашкод рознага ўзроўню складанасці, размешчаных на вышыні, якія складаюцца з канатаў, тросаў і драўляных канструкцый. 

Калі вы не баіцеся вышыні і любіце пераадольваць цяжкасці, тады атмасфера рэальнага экстрыму дакладна для вас. А шматлікія паркі актыўнага адпачынку падбяруць для вашай кампаніі трасу, прапануюць дасведчанага інструктара, які будзе суправаджаць вас на кожным этапе трасы, і падбяруць альпінісцкі рыштунак. 

Ніжэй спіс вяровачных гарадкоў, якія, на нашу думку, адпавядаюць чаканням нават самых патрабавальных наведвальнікаў.

Парк рэактыўнага адпачынку

Парк рэактыўнага адпачынку з крытай пляцоўкай у горадзе Мінск на вуліцы Веры Харужай, 25 і адкрытай – на базе «Ганалес» за 10 км ад Мінска. Мінскі раён, в. Ганалес. 

Парк рэактыўнага адпачынку

Пляцоўка ў Мінску прапануе крыты вяровачны гарадок па матывах фільма Індыяна Джонса ў 13 этапаў, крыты тралей даўжынёю 30 метраў і крыты скаладром для дзяцей ад 8 гадоў. Тут таксама даступныя 3 пакоі адпачынку, дзе вы можаце аднавіць сілы і абмяняцца ўражаннямі. 

Пляцоўка на свежым паветры на базе «Ганалес» прапануе прасторы для гульні ў лазертаг, пэйнтбол, крыты цір, трасу для квадрацыклаў, валейбольную пляцоўку і, вядома ж, вяровачны гарадок вышынёй 5 метраў і працягласцю ў 11 этапаў. Яркія эмоцыі гарантаваныя!

Спартыўна-турыстычны комплекс «Азяркі»

Спартыўна-турыстычны комплекс «Азяркі» ў Віцебскай вобласці Пастаўскага раёна, СТК «Азяркі». Цудоўнае размяшчэнне вяровачнага гарадка ў лясным масіве на беразе маляўнічага возера. 

Спартыўна-турыстычны комплекс «Азяркі»

Арганізатары прапануюць вяровачны гарадок на ўзроўні 1,5 – 4 метраў ад зямлі:

- для наведвальнікаў ад 5 гадоў, у суправаджэнні дарослых ці інструктара, трасу лёгкага ўзроўню з сямю перашкодамі;

- для наведвальнікаў ад 8 гадоў і дарослым трасу сярэдняга ўзроўню таксама з сямю перашкодамі;

- найдаўжэйшы ў Беларусі і найвідовішчны палёт над возерам: даступныя спуск-тралей 160 і 130 метраў!

Вяровачны парк «Лясныя забавы»

Вяровачны парк «Лясныя забавы» ў Бярэзінскім біясферным запаведніку. Каардынаты: в. Домжарыцы, за 3 км ад аўтамагістралі М3.

Вяровачны парк «Лясныя забавы»

У найпрыгажэйшым хваёвым лесе на вышыні 4-6 метраў злучаны ў адзін маршрут вісячыя масткі, рухомыя пераходы і вяровачныя пераправы. Уся траса з нарастальным узроўнем складанасці, складаецца з 17 этапаў і падзелена на дзве часткі: «Малая мядзведзіца» да 10 этапу і «Вялікая мядзведзіца» поўны шлях. Калі вы стаміліся ці не ўпэўненыя ў сваіх сілах, у вас ёсць магчымасць сысці з дыстанцыі па вяроўцы на блок-роліку на 10-ым этапе. А вось аматараў экстрыму і прыхільнікаў пераадольваць складанейшыя перашкоды пад канец трасы чакае галавакружны 40-метровы спуск.

Вяровачны парк «Лясныя забавы»

Ёсць абмежаванні па росце і вазе: не ніжэй за 150 см і не больш за 100 кг. А таксама адкрыўся новы маршрут для дзяцей ад 5 да 10 гадоў, ростам ад 110 см і вагой не больш за 80 кг. 

З велізарнай разнастайнасці вяровачных гарадкоў абірайце той, што падыходзіць вам і вашым сябрам, і смела наперад за незабыўнымі ўражаннямі!