Нацыянальны парк «Нарачанскі» не перастае здзіўляць цікавымі аб'ектамі, размешчанымі на яго тэрыторыі. Яркім прадстаўніком з'яўляецца незвычайная паркавая група «Аптэкарскі сад». Гэты экскурсійна-пазнавальны комплекс, адзіны ў сваім родзе ў Беларусі, пабудаваны 10 гадоў таму. Ён створаны на аснове неацэннага вопыту сярэднявечных манастыроў Еўропы.
Унікальнасць саду заключаецца ў рэдкіх і прывезеных з іншых краін раслінах, якія вырошчваюцца ў самым экалагічна чыстым кутку краіны. На тэрыторыі можна сустрэць жывёл і птушак, фруктовыя і экзатычныя дрэвы. Самыя цікавыя экзэмпляры – гэта сакура і чорная алешына. А з травы, сабранай у садзе, ствараюць і рэалізуюць фірмовыя зборы, якіх 12 відаў, а таксама чайную серыю «Калі ласка».
У самым цэнтры парку размясціўся фантан, ад якога ў розныя бакі разыходзяцца сцяжынкі-прамяні. Ён акружаны некалькімі відамі раслін, якія валодаюць шэрагам гаючых і нават, як лічылі ў старажытнасці, магічных уласцівасцяў.
«Аптэкарскі сад» падзелены на 5 вялікіх лакацый. Іх лёгка знайсці па вялікіх драўляных указальніках: «Зялёны лабірынт», «Гаючая камора», «Ледніковы перыяд», «Аптэкарскімі агарод» і «Соннае царства».
«Зялёны лабірынт» створаны ў лепшых традыцыях англійскай паркавой жывой агароджы. А ў «Гаючай каморы» суседнічаюць буракі і буякі, сланечнік і шалфей, як быццам сад і агарод перапляліся ў адно цэлае. «Ледніковы перыяд» пазнаёміць з жорнамі, створанымі з граніту ледніковага перыяду, і раслінамі, якія прыйшлі з даледніковай эры. А ў «Аптэкарскім агародзе» сабралі вядомыя і рэдкія лекавыя расліны. У «Сонным царстве» прапануюць скінуць стомленасць і зарадзіцца станоўчымі эмоцыямі на травяным ложку.
А яшчэ на тэрыторыі размясціліся цікавыя і пазнавальныя лакацыі. Напрыклад, у «Хатцы бабулі-траўніцы» можна даведацца пра гаючыя ўласцівасці траў, сфатаграфавацца ў касцюмах траўнікаў і нават паўдзельнічаць у магічным сямейным абрадзе. Фітагасціная прапануе адпачынак і незвычайныя травяныя чаі з інтрыгуючым назвамі. А ў фіта-краме можна набыць карысныя сувеніры і смачную прадукцыю саду.
Утульны і цудоўны «Аптэкарскі сад» падорыць масу станоўчых эмоцый, новых ведаў і прыемных падарункаў!