Гэта і музычныя, і гастранамічныя, і фестывалі гістарычнай рэканструкцыі, і мерапрыемствы дзелавога фармату, паведамілі ў Нацыянальным агенцтве па турызме.

Падзейны турызм у сілу сваёй шматграннасці з'яўляецца драйверам росту на ўсіх узроўнях – ад рэгіянальнага да нацыянальнага. Каб раскрыць увесь турыстычны патэнцыял таго ці іншага рэгіёну, Нацыянальнае агенцтва па турызме праводзіць выязныя семінары для прадстаўнікоў туріндустрыі. Як правіла яны праходзяць у звязцы са знакавымі падзеямі ў рэгіёне.

Аднак арганізатары фестываляў і буйных мерапрыемстваў у сферы турызму павінны сур'ёзна аднесціся да доўгатэрміновага планавання. Гэта павялічыць паток наведвальнікаў і павысіць цікавасць да мясцовых славутасцяў. Пры стварэнні гадавога календара падзей ужо ў снежні трэба мець уяўленне аб маючым адбыцца сезоне. Зразумела, ёсць пэўныя складанасці, але трэба імкнуцца да таго, каб дамагчыся гэтай яснасці і дакладнасці.

Па-першае, разумеючы, што даты не зменяцца, можна загадзя выпусціць друкаваны каляндар падзей, які будзе цікавы турыстам. Па-другое, для тураператараў, як мясцовых, так і замежных, вельмі важна ведаць гэтыя фіксаваныя даты для фарміравання пакетных прапаноў. Напрыклад, падарожнічаючы без асабістага транспарту, складана трапіць на фестываль у глыбінцы і знайсці начлег. Калі дата вядомая загадзя, гэта дазваляе сфарміраваць поўны пакет паслуг і павысіць узровень абслугоўвання. Гэта асабліва актуальна падчас пікавых перыядаў, калі гатэлі і іншыя месцы пражывання перапоўненыя.

І яшчэ на адну важную акалічнасць звярнулі ўвагу ў ведамстве: аснову рэгіянальных фестываляў павінна складаць мясцовая гісторыка-культурная спадчына. Гэта павысіць унікальнасць і каштоўнасць мерапрыемстваў.

Заўсёды можна знайсці тую разыначку, якая будзе характэрная для асобна ўзятага рэгіёна і якая стане адметным сэнсавым ядром фестывалю. Масавае правядзенне мерапрыемстваў аднолькавай тэматыкі і структуры не дазваляе ў поўнай меры развіць турыстычны попыт і становіцца моцнай перашкодай на шляху прасоўвання рэгіёнаў на турыстычных парталах і за мяжой.