Ён быў адчынены ў вёсцы Буйнічы ў 2006 годзе. Пры стварэнні музейнага комплексу не выкарыстоўваліся гістарычныя артэфакты ці архаічныя прадметы. Усе экспанаты музея – плён працы сучасных майстроў.
Дагледжаныя фантаны, ахайныя лавачкі, брукаваныя дарожкі, абсаджаныя кветкамі і экзатычным кустоўем, нагадваюць пра тое, што гэта не сапраўдная вёска, а прыгожая стылізацыя. Аднак, этнаграфічны комплекс у Буйнічах – своеасаблівы партал у мінулае, які дазваляе ўявіць, як жылі нашы продкі ў XIX стагоддзі. Тут можна пазнаёміцца з традыцыйным побытам беларусаў Падняпроўя, іх рамёствамі, абрадамі і звычаямі.
Этнаграфічная вёска – паўнавартасны турыстычны аб'ект з усёй неабходнай інфраструктурай, дзе можна правесці як пару гадзін, так і некалькі дзён.
На тэрыторыі вёскі размешчаны:
Сапраўдная пярліна этнаграфічнага комплексу – горад майстроў, які складаецца з рамесных домікаў. Тут наведнікі могуць бліжэй пазнаёміцца з традыцыйнымі беларускімі рамёствамі: саломапляценнем, ткацтвам, цяслярствам, ганчарствам і кавальствам. Тут можна пабачыць майстроў за працай, выпрабаваць свае здольнасці ў вырабе рэчаў з гліны, саломы, лазы, набыць на памяць падарункі і сувеніры. У доме Пекара гасцям прапануюць пакаштаваць свежую выпечку па традыцыйных рэцэптах, у доме Самагоншчыцы – прадэгуставаць моцны напой, у доме Ткача – пабачыць, як робяцца прадметы адзення з ільну, воўны, канапляных валокнаў.
Усе аб'екты этнаграфічнай вёскі можна агледзець самастойна або замовіць прафесійную экскурсію з расповедамі пра традыцыі і легенды рэгіёна.
На тэрыторыі музейнага комплексу рэгулярна адбываюцца фестывалі і кірмашы, ладзяцца народныя святы.
Этнаграфічная вёска XIX стагоддзя ў Буйнічах – выдатнае месца, каб правесці час з сябрамі ці сям'ёй. Яна знаходзіцца ў двух кіламетрах ад Магілёва, насупраць мемарыяльнага комплексу "Буйніцкае поле". З абласнога цэнтра сюды лёгка дабрацца аўтобусам ці маршруткай, едучы да прыпынка "Буйнічы". Для наведнікаў, якія прыехалі на асабістым транспарце, зроблена паркоўка.