Мінск / праспект Незалежнасці, 32

Беларускі дзяржаўны цырк

У цэнтры Мінска па праспекце Незалежнасці, 32 жыхары і госці горада заўсёды звяртаюць увагу на велічны будынак Беларускага дзяржаўнага цырка. Ён з'яўляецца адзіным у свеце цыркам, які знаходіцца ў цэнтры сталіцы дзяржавы. У Белдзяржцырку праходзяць прадстаўленні самых розных жанраў: водныя феерыі, грандыёзныя паветраныя нумары, лазерныя і светлавыя шоу. Сёння мінская арэна з'яўляецца адной з лепшых не толькі ў Еўропе, але і ў свеце.

ф

Гістарычная даведка. Першы ў Беларусі стацыянарны цырк быў адкрыты яшчэ ў 1884 годзе і ўяўляў сабой драўляны будынак на 800 месцаў. Тут выступалі такія знакамітыя цыркачы, як Дураў, Чынызэлі, Паддубны і інш. Але будынак быў вышэй за храмы на Саборнай плошчы, таму цырк шмат разоў пераязджаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны цырк быў цалкам разбураны. Рашэнне яго аднавіць было прынята ў 1952 годзе, а ўжо ў 1954 распачалося грандыёзнае будаўніцтва. Новы стацыянарны зімовы цырк адкрыўся ў 1959 годзе і стаў першым у сваім родзе на тэрыторыі СССР, самым вялікім і самым прыгожым.

Датай нараджэння Беларускага цырка і стварэння яго беларускага калектыву лічыцца 11 лютага 1959 года, калі адбылося першае выступленне ў сценах новага будынка.

ф

З 2008 па 2010 гады ішла вялікая рэканструкцыя цырка, у ходзе якой ён быў цалкам перароблены. Былі захаваны толькі апорныя сцены і маленькі ўчастак са старой тынкоўкай побач з уваходнымі дзвярыма (на шчасце). Інтэр'ер цырка вытрыманы ў стылі 50-х гадоў мінулага стагоддзя: лепка і барэльефы, аздабленні з сусальнага золата, хрустальныя люстры з бронзавым ліццём. Нязменнай засталася і колькасць глядзельных месцаў – 1650, і дыяметр манежа – 13 метраў (сусветны стандарт).

Мінскі цырк абсталяваны 4 новымі манежамі, якія размяшчаюцца адзін пад адным і паднімаюцца ў залу па патрэбнасці. Гэта гумовы манеж для жывёл, ледзяны – для лядовых шоу, паркетны – для танцавальных паказаў і эстрадны, што свеціцца, для другіх эфектных выступленняў. Акрамя таго, у цырку ёсць кавярня для артыстаў, ветэрынарная лячэбніца, балетная зала, 6 буфетаў, выстаўка статуэтак клоунаў у фае і нават салярый для каней! На верхнім паверсе можна паглядзець на экспазіцыі Музея беларускага цырка.

Побач з будынкам цырка на праспекце Незалежнасці, 82 былі ўстаноўлены скульптуры на цыркавую тэматыку.

ф

На сённяшні дзень у Белдзяржцырку не толькі ўласныя пастаноўкі, але і выступленні лепшых сусветных цыркавых шоу. Праграма цырка змяняецца раз у паўтара-два месяцы. Беларускія цыркавыя артысты неаднаразова атрымлівалі прэстыжныя прафесійныя ўзнагароды.

З 2011 года квіткі ў Белдзяржцырк можна купіць праз электронную сістэму продажу, калі не треба нават выходзіць з хаты. Кошт квіткоў залежыць ад прадстаўлення. Дзеці да 3-х гадоў могуць глядзець шоу бясплатна. Таксама ў цырку можна па заяўцы набыць сацыяльныя квіткі: дзецям-сіротам, інвалідам, шматдзетным сем'ям, ветэранам вайны, дабрачынным фондам.