Беларускае Палессе

«Полюби эту вечность болот,

Никогда не иссякнет их мощь…»

Гісторыка-культурны рэгіён

Гэтыя радкі напісаў Аляксандр Блок у гады Першай сусветнай вайны, калі апынуўся на Беларускім Палессі. А песню пра Алесю ў выкананні ВІА «Песняры» напэўна памятае кожны, хто нарадзіўся да распаду СССР.

Беларускае Палессе — гісторыка-культурны рэгіён, пра які напісана нямала мастацкіх твораў і навуковых прац. Сёння Палессе — гэта не толькі геаграфічна ўнікальнае месца, якое практычна цалкам складаецца з лясоў і балот, але і вобласць, якая адрозніваецца яркай і самабытнай культурай.

ф

Фота

Палессем называецца геаграфічная вобласць, размешчаная ў Палескай нізіне. Тэрытарыяльна вобласць знаходзіцца ў 4-х дзяржавах — Беларусі, Расіі, Украіне і Польшчы, а яе агульная плошча складае каля 130 тысяч км².

Беларускае Палессе — самае вялікае па плошчы. Дакладныя яго межы правесці немагчыма, але прынята ўключаць у яго наступныя рэгіёны: Брэсцкае Палессе, Загароддзе, Мазырскае Палессе, Прыпяцкае і Гомельскае Палессе. Усе гэтыя рэгіёны размясціліся ўздоўж вялікай і прыгожай ракі Прыпяць, якая ўяўляе сабой своеасаблівую вось і адыгрывае важную ролю ў фарміраванні экасістэмы беларускай часткі Палесся. Акрамя Прыпяці тут працякаюць такія буйныя рэкі, як Піна, Цна, Днепр, Бярэзіна, Сож, Буг. Геаграфічна і гістарычна Беларускае Палессе цесна звязана суседствам з Украінай. Гэта аказала вялікі ўплыў на фарміраванне побыту і культуры мясцовага насельніцтва.

ф

Фота

Жыхароў Палесся называюць палешукамі, а самі яны называюць сябе тутэйшымі. Антраполагі вылучаюць іх у самастойную этнаграфічную групу, якая адрозніваецца ад беларусаў і ўкраінцаў. Палескі тып — гэта невысокі рост, шырокі твар і цёмныя валасы. Сярод іх вылучаюць лесавых людзей, палевікоў і балацюкоў. Пад уплывам беларускай і ўкраінскай моў сфарміравалася і своеасаблівая палеская гаворка, якую лінгвісты вылучаюць у палескую мікрамову. Карэннае насельніцтва захавала шматлікія старадаўнія звычаі, мову і самасвядомасць, што, несумненна, адрознівае іх ад другіх беларусаў і робіць Палессе такім прывабным для вучоных і турыстаў. Таксама за Палессем замацавалася слава рамантычнага месца.

ф

Фота

На тэрыторыі Беларускага Палесся знаходзіцца шмат прыродных славутасцяў краіны. Гэта і знакамітая Белавежская пушча, і нацыянальны парк «Прыпяцкі», велічыня якога амаль 188 тысяч гектараў. Тут жа знаходзіцца і беларуская зона адчужэння —Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік, на тэрыторыю якога можна трапіць толькі па пропуску.

Сёння Палессе — самы вялікі еўрапейскі балотны комплекс. Тут развіваецца турызм рознага тыпу, у тым ліку беларускі экстрым «балотынг» (пешыя паходы па балотах) і бёрдвотчынг (назіранне за птушкамі). У вялікай пашане і палескае «золата», чырвонае і з кіслінкай. Гэта журавіны, якія экспартуюцца ў многія краіны свету, як экалагічна чысты і карысны прадукт.