Усё роўна, што шукае турыст: спакойны адпачынак на прыродзе, актыўныя забавы або дзелавыя сустрэчы – тут можна знайсці ўсё, што трэба для вашага ідэальнага падарожжа па Беларусі!
Атмасфера спакою і гармоніі ўсяго за 35 км ад Віцебска. Акружаная лесам, на беразе маляўнічага возера Лосвіда, Гэтая база адпачынку ідэальна падыходзіць для тых, хто прагне яднання з прыродай. Ваш адпачынак рызыкуе стаць ідэальным: абуджэнне пад спевы птушак, асалода ад свежага паветра і прыгажосцi наваколля, купанне ў цёплым возеры, рэлаксацыя ў сучасным СПА-комплексе. А ўвечары – вячэра ва ўтульным рэстаране.
«Лосвiда» – не проста месца адпачынку, гэта сапраўдны аазіс спакою. Для гасцей прадугледжаны ўсе складнікі камфортнага адпачынку:
Ідэальны варыянт для тых, хто аддае перавагу актыўнаму адпачынку. Дом размешчаны за 50 км ад Мінска. Тут вы знойдзеце забавы на любы густ.
Хочаце адчуць прыгажосць беларускай прыроды – адпраўляйцеся на веласіпедную прагулку па маляўнічых ваколіцах, атрымліваючы асалоду ад свежага паветру і прыгожых краявідаў.
Марыце аб спакойным адпачынку на вадзе – бярыце катамаран і адпраўляйцеся ў займальнае плаванне па возеры.
Хочаце правесці час з сябрамі або сям'ёй – адпачывайце на ўтульных пляцоўках для пікніка, смажце шашлыкі і атрымлівайце асалоду ад прыемнай атмасферы.
«Лагойскі» – гэта выдатнае месца для правядзення розных мерапрыемстваў: ад сямейных святаў да карпаратыўных вечарынак. Тут абноўленая інфраструктура, якая ўключае ў сябе камфартабельныя нумары, утульныя рэстараны і сучасныя канферэнц-залы.
Беларустурыст – гэта не проста гасцінічныя комплексы, гэта месца, дзе вы можаце знайсці ўтульнасць, камфорт і клопат. Гасцей атачаюць добрыя словы, усмешкі і атмасфера гасціннасці. Тут зробяць усё, каб ваш адпачынак або дзелавая паездка былі максімальна камфортнымі і прыемнымі.
У гасцінічных комплексах "Беларустурыст" вы знойдзеце:
Не адкладайце падарожжа па Беларусі! Дазвольце сабе адпачыць у асяроддзі маляўнічых пейзажаў, атрымаць асалоду ад гасціннасці беларусаў і адкрыць для сябе новыя гарызонты!