Маёнтак размешчаны ў старажытным запаведным лесе. Тут захоўваецца адна з самых вялікіх папуляцый зуброў. У гэтым чароўным месцы, якое быццам сышло са старонак казачнай кнігі з дзяцінства, вы акуняцеся ў чароўны свет, створаны рукамі умелых майстроў чырванадрэўшчыкаў. Усе домікі Маёнтка, упрыгожаныя ажурнай разьбой, шматлікія драўляныя скульптуры казачных персанажаў і платы нібы з'яўляюцца працягам зачаравальнай магіі старажытнага лесу. А ўбраная цудоўная навагодняя ялінка, упрыгожаная гірляндамі з рознакаляровых лямпачак, стварае настрой свята і неверагоднае адчуванне чараўніцтва. 

Белавежская пушча і рэзідэнцыя Дзеда Мароза

Уваход на тэрыторыю рэзідэнцыі Дзеда Мароза ахоўваюць драўляныя рыцары – Дуб-Дубовіч і Вяз-Вязавіч, якія некалі былі вялізнымі дрэвамі, аднак іх зламаў ураган. Але пасля майстры разьбы па дрэве ўдыхнулі іх у новае жыццё. На тэрыторыі вам сустрэнуцца Церам Снягуркі, Чароўны млын, які ператварае дрэнныя ўчынкі гасцей у пыл і пясок, паляна Дванаццаці месяцаў, алея знакаў Усходняга Календара і, вядома, Скарбніца, дзе захоўваюцца каштоўныя скарбы – лісты, малюнкі і падарункі маленькіх гасцей. Усе гэтыя аб'екты і многія іншыя маюць свае легенды і павер'і. 

Белавежская пушча і рэзідэнцыя Дзеда Мароза

Зусім нядаўна на тэрыторыі рэзідэнцыі адкрыліся майстэрня Матулі Зімы і Музей ледзянога побыту. У майстэрні Матулі Зімы ёсць магчымасць зрабіць для сябе і сваіх блізкіх арыгінальны казачны падарунак – аўтарскае навагодняе ўпрыгожанне або ляльку-матанку – нацыянальную беларускую цацку-абярэг. 

У «Хаце Дзеда Мароза» частуюць блінамі і разнастайнымі стравамі беларускай кухні. Таксама для адпачынку тут абсталяваны шматлікія альтанкі і сталы пад крытымі навесамі. Не прапусціце магчымасць пракаціцца на Навагоднім цягніку ці ў коннай запрэжцы. 

У рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў любую пару года праходзяць вясёлыя святы разам з казачнымі персанажамі: сустрэча Снягуркі і Матулі Зімы, цырымонія пропуску Новага года праз мяжу, Каляды, Масленіца і праводзіны Снягуркі, а таксама Купалле. 

Гасцям Белавежскай пушчы і Дзеда Мароза прапануюць розныя варыянты экскурсій, якія можна заказаць, звярнуўшыся ў білетныя касы. Гэта экскурсіі ў Маёнтак Дзеда Мароза і па ўсім запаведніку. Працягласць экскурсій вар'іруецца ад 1,5 да 4,5 гадзін.

Белавежская пушча і рэзідэнцыя Дзеда Мароза

У білетных касах вы таксама зможаце набыць уваходныя квіткі на наведванне Музея Прыроды, вальераў з дзікімі жывёламі, Маёнтак Дзеда Мароза, Музея народнага побыту і старажытных тэхналогій.  

На тэрыторыі Белавежскай пушчы, для вашай зручнасці, працуюць наступныя аб'екты грамадскага харчавання: рэстаран «Белавежская пушча»; кафэ «Сосны», «Алеся» і «Лясная казка» і закусачная «Хата Дзеда Мароза». Будзьце ўпэўненыя, што пасля доўгага і займальнага падарожжа, вы не застанецеся галоднымі.

Калі вы плануеце спыніцца ў Белавежскай пушчы на некалькі дзён, тут прапануюць пражыванне ў гатэлях на любы густ. Напрыклад: гасцінічныя комплексы «Каменюкі» і «Жаркаўшчына», гасцініца №2 і дом паляўнічага «Перароў».

Не забудзьце набыць у Маёнтку навагоднія сувеніры для родных і блізкіх!

Абавязкова прыязджайце да Дзеда Мароза, тут вы зможаце загадаць свае самыя патаемныя жаданні, прашаптаўшы іх на вушка галоўнаму чараўніку! А памочнікі Дзеда Мароза кожнаму госцю ўручаюць доўгачаканыя падарункі.