цяжкапраходныя балоты ствараюць ідэальныя ўмовы пасялення самых рэдкіх для Еўропы буйных жывёл. Давайце ж дакранёмся да таямніц запаведнай прыроды, даведаемся пра каштоўнасць і непаўторнасць Бярэзінскага запаведніка!

Бярэзінскі біясферны запаведнік

Сёння сапраўдным гаспадаром ракі Бярэзіны па праве можна назваць рачнога бабра. Неабходнасць захавання гэтага віду ад знікнення з тэрыторыі нашай краіны і паслужыла асноўнай прычынай стварэння ў 1925 годзе Бярэзінскага запаведніка. Невялікія сем'і баброў, якія засталіся ў самых аддаленых кутках Беларусі, у тым ліку і ў вярхоўях ракі Бярэзіны, тэрмінова мелі патрэбу ў ахове. Прынятыя меры далі станоўчы вынік, і ўжо напрыканцы 50-х гадоў бабёр распаўсюдзіўся па ўсім басейне Бярэзіны. Цяпер у Бярэзінскім запаведніку налічваецца больш за 500 асобін, а бабёр з'яўляецца сімвалам запаведніка. 

Бярэзінскі біясферны запаведнік

Птушкі лічацца асаблівым гонарам запаведніка. На яго тэрыторыі сустракаецца 58 відаў птушак з 72 уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Незабыўнае ўражанне пакіне наведванне ранняй вясной месцаў такавання цецеруковых птушак. А арнітолагі заўсёды ахвотна расказваюць свежыя і забаўныя гісторыі аб пералётных птушках і месцах іх гнездавання, паказваюць, як адбываецца іх кальцаванне, і для чаго яно неабходна. 

Адносінам з прыродай навучаць вопытныя экскурсаводы запаведніка. Экспазіцыі ў музеі прыроды дэманструюць багацце прадстаўнікоў фаўны. Агулам там прадстаўлена каля 170 відаў птушак і 20 відаў млекакормячых, кожны з якіх жыве ў Бярэзінскім запаведніку. А ў лясным заапарку вы пазнаёміцеся з вялікай пяцёркай – ласём, зубрам, мядзведзем, ваўком і рыссю. Таксама на гэтай тэрыторыі можна сустрэць іншых жывёл, такіх як алень, лань, дзік, казуля, ліса, янотападобны сабака.

Бярэзінскі біясферны запаведнік

У Бярэзінскім запаведніку развіты і экатурызм. Арганізатары прапануюць пешыя, роварныя, водныя, конныя экскурсіі ў дзікую прыроду. Вы можаце выбраць для свайго вольнага часу як аднадзённыя туры, так і шматдзённыя. Для вашай выгоды на тэрыторыі прадугледжаны месцы харчавання і пражывання. Госці могуць пасяліцца ў гасцініцах еўрапейскага класа або гасцявых дамках з выгодамі на 4-8 чалавек. У вольны час можна наведаць лазню. 

Паляўнічы турызм карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў гэтых месцах і праводзіцца выключна на базе паляўнічых гаспадарак "Барсукі" і "Бярэзіна", размешчаных па-за межамі Бярэзінскага біясфернага запаведніка. 

Бярэзінскі біясферны запаведнік

 

Маляўнічыя паляўнічыя гаспадаркі, агульная плошча якіх складае 63,5 тыс. га, здольныя задаволіць індывідуальныя і калектыўныя перавагі турыстаў у традыцыйных відах паляванняў на дзікіх капытных жывёл, а таксама баравую і вадаплаўную дзічыну. 

Для аматараў палявання непадробную цікавасць уяўляюць алень, казуля, кабан, воўк, лось, бабёр, цецярук і глушэц. 

Прыхільнікам рыбалкі дазволена аматарская лоўля рыбы на спецыяльна выдзеленых участках запаведніка. 

А за межамі запаведнай тэрыторыі ў межах паляўнічай гаспадаркі «Барсукі» знаходзіцца возера Берашча, таксама ўпадабанае рыбаловамі за вялікую колькасць рыбы. Сярод усіх відаў рыб у возеры ў асноўным сустракаецца шчупак, краснапёрка, акунь, карась, плотка, падлешчык (лешч) і ёрш.

У Бярэзінскім біясферным запаведніку рады наведвальнікам у любую пару года. Вызначайцеся з падыходзячым відам вольнага часу, а экскурсаводы і егеры, па-сапраўднаму закаханыя ў сваю працу, зробяць ваша знаходжанне на тэрыторыі запаведніка не толькі незабыўным, але і пазнавальным!