Першая чыгуначная магістраль з'явілася тут яшчэ ў 1870-х гадах. Не дзіўна, што менавіта ў Брэсце працуе музей чыгуначнай тэхнікі, прысвечаны гісторыі развіцця чыгуначнага транспарту ў Беларусі. Ён быў адчынены ўвесну 2002 года на базе брэсцкага лакаматыўнага дэпо.

Брэсцкі музей чыгуначнай тэхнікі
Брэсцкі музей чыгуначнай тэхнікі
Брэсцкі музей чыгуначнай тэхнікі
Брэсцкі музей чыгуначнай тэхнікі
Брэсцкі музей чыгуначнай тэхнікі
Брэсцкі музей чыгуначнай тэхнікі

Экспазіцыя музея знаходзіцца пад адкрытым небам, на трох чыгуначных пуцях агульнай даўжынёй крыху больш за кіламетр. Яна ўключае больш за 50 аб'ектаў, сярод якіх старадаўнія паравозы, цеплавозы, лакаматывы, паравыя краны, пуцявыя механізмы, станцыйны звон, вакзальны гадзіннік сярэдзіны XX стагоддзя, грузавыя, паштовыя і пасажырскія вагоны розных гістарычных перыядаў. Тут вы знойдзеце чыгуначную тэхніку эпохі царскай Расіі, ранняга савецкага часу, ваеннага і пасляваеннага перыяду, а таксама сучасныя лакаматывы. Самыя старыя экспанаты музея – вагон і паравоз, вырабленыя ў 1905 годзе.

Аб'екты экспазіцыі можна разгледзець не толькі звонку, але і ўнутры. Наведнікі могуць пасядзець у кабіне машыніста, дакрануцца да механізмаў, націснуць на кнопкі, парухаць рычагі. Большая частка экспанатаў дзейнічае і цяпер. Іх часта выкарыстоўваюць для экскурсійных паездак, на здымках кінафільмаў.

Частка музейнай экспазіцыі знаходзіцца ў закрытым павільёне, дзе прадстаўлены макеты і фота вялікіх беларускіх вакзалаў, калекцыя чыгуначных ліхтароў, мадэлі вагонаў і лакаматываў, рабочая форма і іншыя атрыбуты работнікаў чыгуначнкі. У павільёне таксама ёсць кавярня і дзіцячы куток.

Брэсцкі музей чыгуначнай тэхнікі
Брэсцкі музей чыгуначнай тэхнікі
Брэсцкі музей чыгуначнай тэхнікі
Брэсцкі музей чыгуначнай тэхнікі
Брэсцкі музей чыгуначнай тэхнікі
Брэсцкі музей чыгуначнай тэхнікі

Наведванне брэсцкага чыгуначнага музея будзе карысным і захапляльным і досведам, асабліва для тых, хто цікавіцца гісторыяй транспарту і тэхнічнымі дасягненнямі. Музей знаходзіцца на праспекце Машэрава, недалёка ад мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць - Герой".