Здраўніцы Брэсцкай вобласці шматпрофільныя і прапануюць розныя методыкі аздараўлення ў спалучэнні з камфортнымі ўмовамі пражывання, паўнавартасным харчаваннем і разнастайнымі актыўнасцямі, чым так і палюбіліся адпачывальнікам не толькі з Беларусі, але і гасцям з-за мяжы.
Калі вы аддаяце перавагу аздараўленню ўсёй сям'ёй, то звярніце сваю ўвагу на наступныя санаторыі, у якіх створаны ўсе ўмовы для адпачынку з дзецьмі.
Санаторый «Чабарок» знаходзіцца ў змяшаным хваёва-ліставым лесе каля вадасховішча Паўлінава і возера Алімпійскага.
Медыцынскі профіль: хваробы касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі; хваробы нервовай сістэмы; хваробы органаў дыхання; хваробы сістэмы кровазвароту; хваробы эндакрыннай сістэмы, расстройствы харчавання і парушэння абмену рэчываў. Дзеці прымаюцца на пражыванне з 1 года, а на лячэнне з 3 гадоў. Басейн, лазня ў дадатак да медыцынскіх працэдур і арганізаваных актыўнасцяў спрыяюць аднаўленню і адпачынку.
Адрас: Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, в. Паўлінава.
Санаторый «Надзея» размешчаны ў курортнай зоне «Урочышча Сасновы бор», на беразе ракі Мухавец. Медыцынскі профіль: хваробы касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі; хваробы органаў дыхання; хваробы сістэмы кровазвароту. Новы аквацэнтр з комплексам саун, масажным і касметычным кабінетамі, сучасныя і запатрабаваныя працэдуры, разнастайныя прапановы для вольнага часу на любы густ і цудоўная прырода вакол ствараюць атмасферу цудоўнага адпачынку.
Адрас: Брэсцкая вобласць, Жабінкаўскі раён, 1.6 км на поўнач ад в. Чыжэўшчына.
Санаторый «Белая вежа» знаходзіцца ў змяшаным лесе з перавагай хваёвага, недалёка ад нацыянальнага парку «Белавежская пушча».
Тут створаны ўсе ўмовы для адпачынку ветэранаў і інвалідаў, распрацаваны метады лячэння і абслугоўвання, адаптаваныя да прыёму людзей пенсіённага ўзросту. Медыцынскі профіль: хваробы касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі; хваробы органаў дыхання; хваробы сістэмы кровазвароту. Багатая лячэбная база, басейн і добрая інфраструктура, конкурсныя і забаўляльныя праграмы садзейнічаюць камунікацыі, аздараўленню і адпачынку.
Адрас: Брэсцкая вобласць, Камянецкі раён, п. Прыазёрскі.
Санаторый «Ясельда» знаходзіцца паблізу палескіх балот, за 300 метраў ад санаторыя працякае рака Піна. Тут шмат адпачывальнікаў па сацыяльных пуцёўках, у асноўным гэта людзі пенсіённага ўзросту.
Медыцынскі профіль: хваробы касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі; хваробы органаў стрававання; хваробы нервовай сістэмы; хваробы органаў дыхання; хваробы сістэмы кровазвароту. Санаторый таксама прапануе комплексную праграму лячэння для людзей, якія перанеслі пнеўманію, асацыяваную з інфекцыяй Кавід-19. Высокакваліфікаваныя ўрачы прызначаць неабходны комплекс працэдур, а свежае паветра і прагулкі па лесе завершаць карціну аздараўлення.
Адрас: Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, п/п Купяцічы, в. Пачапава.
Здраўніцы Брэсцкай вобласці прапануюць сваім адпачывальнікам шматлікія экскурсійныя праграмы па цікавых мясцінах вобласці. Наведванне яе славутасцяў – гераічнай Брэсцкай крэпасці, Белавежскай пушчы, знакамітага Косаўскага замка, Ружанскага палаца, музеяў і тэатраў разнастаіць лячэнне ў Брэсцкіх санаторыях і зробіць адпачынак пазнавальным і цікавым.