Галоўныя каталіцкія святы адзначаюцца ў нашай краіне не менш маштабна, чым праваслаўныя. Сярод гэтых святаў – Раство Хрыстова. Як і ва ўсім каталіцкім свеце, у Беларусі яно адзначаецца 25 снежня. Гэта афіцыйны выхадны дзень. Традыцыі святкавання Раства ў нашай краіне ў многім супадаюць з еўрапейскімі, але ёсць і ўнікальныя беларускія асаблівасці.

Каталіцкія калядныя традыцыі ў Беларусі

Адвент.

Падрыхтоўка да Раства ў беларускіх каталікоў пачынаецца за 4 тыдні да свята. Гэты перыяд мае назву Адвент. Лічыцца, што падчас Адвента трэба прысвячаць асаблівую ўвагу ачышчэнню душы, рабіць дабро, быць міласэрным, дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу. У гэты перыяд нельга лаяцца, пераказваць плёткі, сварыцца з блізкімі.

Царкоўныя набажэнствы.

Увечары 25 снежня – час, які беларускія каталікі называюць Вігілія, - ва ўсіх каталіцкіх храмах краіны адбываюцца святочныя набажэнствы. Пасля службы вернікі вяртаюцца дадому і сядаюць за святочны стол. У касцёлах Беларусі на Раство служацца тры літургіі – начная, ранішняя і дзённая.

Каталіцкае Раство ў Беларусі
Каталіцкае Раство ў Беларусі
Каталіцкае Раство ў Беларусі
Каталіцкае Раство ў Беларусі
Каталіцкае Раство ў Беларусі
Каталіцкае Раство ў Беларусі

Калядны стол.

Увечары перад Раством, 24 снежня, беларусы збіраюцца ўсёй сям'ёй за сталом. Вернікі пачыналі трапезу, калі ў небе з’яўлялася першая зорка. Традыцыйна на Вігілію на стол ставілі 12 посных страў – з грыбоў, рыбы, гародніны. Перад вячэрай пераламлялі аплатку – тонкі белы лісток прэснага цеста, які сімвалізуе любоў і згоду, якім дзяліліся з усімі членамі сям'і. Пасля глава сям’і чытаў урыўкі з Евангелля і малітвы. Трапезу пачыналі з куцці – салодкай кашы з круп, у якую дадавалі мёд, арэхі, сухафрукты, мак. На наступны дзень, 25 снежня, на стале пераважалі мясныя стравы.

Калядныя атрыбуты.

Раство ў каталікоў мае традыцыйныя атрыбуты:

  • Ялінка – напярэдадні свята ў дамах ставяць і ўпрыгожваюць ялінку, яе вершаліну ўпрыгожваюць зоркай, якая сімвалізуе Віфлеемскую зорку.
  • Адвент-вянок – вянок, зроблены з ельніку і розных упрыгожванняў. Яго традыцыйна вешаюць на дзверы, якія вядуць у дом, або ставяць на абедзенны стол.
  • Свечы – сімвал святла і дабрыні. Іх запальваюць у храмах і дамах каталікоў, ставяць на вокны і на святочны стол.
  • Вяртэп – імправізаваная пячора, у якой нарадзіўся Ісус. У пячоры знаходзяцца цацачныя яслі з немаўляткам, фігуркі Марыі і Іосіфа, валхвоў, пастухоў, а таксама свойскіх жывёл, якія былі ля нованараджанага Збаўцы. Вяртэпы ставяць на ўваходзе ў касцёл.
  • Жмут сена, сімвалізуе калыску немаўляці Ісуса. Сена клалі на калядны стол пад абрус.
  • Падарункі – на Раство каталікі абменьваюцца падарункамі. Гэты звычай звязаны з дарункамі, якія валхвы прыносілі немаўляці Ісусу.

Каляды.

У калядныя дні па хатах беларусаў хадзілі калядоўшчыкі, пераадзетыя ў касцюмы жывёл. Яны паказвалі сцэнкі, спявалі абрадавыя песні – калядкі, жадалі гаспадарам шчасця, здароўя і дабрабыту. Гаспадары ў адказ частавалі калядоўшчыкаў яблыкамі, арэхамі, каўбасамі і рознымі прысмакамі.

Каталіцкае Раство ў Беларусі
Каталіцкае Раство ў Беларусі
Каталіцкае Раство ў Беларусі
Каталіцкае Раство ў Беларусі
Каталіцкае Раство ў Беларусі
Каталіцкае Раство ў Беларусі

Беларускія каталікі і сёння прытрымліваюцца гэтых традыцый. Некаторыя з іх выконваюцца больш строга, іншыя менш. Каляды ў Беларусі дагэтуль застаюцца светлым святам, якое сагравае сэрцы, мацуе веру і аб'ядноўвае сем'і праз зварот да агульных духоўных каштоўнасцей.