Беларусы любяць прыязджаць сюды каб адпачыць і цікава правесці час, а замежныя госці – каб бліжэй пазнаёміцца з традыцыйнай культурай Беларусі.

Музей пад адкрытым небам "Дудуткі", размешчаны на беразе ракі Пціч, быў адчынены ў 1992 годзе. Ініцыятарам і арганізатарам яго стварэння выступіў мясцовы пісьменнік і прадпрымальнік Яўген Будзінас. Месца для музея было абрана не выпадкова – паселішча Дудуткі ўпершыню згадваецца ў XI стагоддзі ў "Слове пра паход Ігаравы". Навукоўцы лічаць, што праз яго праходзіла дарога на Полацк, па якой праязджаў у свой час князь Усяслаў Чарадзей, кіруючыся ў Мінск, які быў узяты ў аблогу кіеўскімі князямі. З цягам часу назва Дудуткі перамянілася на Дудзічы. Некалькі стагоддзяў Дудзічы належалі розным прадстаўнікам беларускай шляхты. У паселішчы квітнеў гандаль і народныя рамёствы.

Музейны комплекс старажытных народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі"

Спачатку Я. Будзінас набыў зямельны надзел для вядзення гаспадаркі і не планаваў адчыняць музей, а проста збіраўся аднавіць шляхецкі маёнтак XIX стагоддзя. Маёнтак выклікаў вялікую цікавасць у турыстаў, таму з часам яго давялося пашырыць і ператварыць у музейны комплекс, прысвечаны народным рамёствам і традыцыйным тэхналогіям.

Што паглядзець у «Дудутках»?

«Дудуткі» – гэта музей інтэрактыўнага тыпу. Тут наведнікі могуць у поўнай меры адчуць сябе жыхарамі шляхецкага мястэчка XIX стагоддзя – выкаваць падкову, абпаліць гліняны гаршчок, сплесці з саломы традыцыйны амулет.

На тэрыторыі музейнага комплексу знаходзяцца:

  • Вятрак пачатку ХХ стагоддзя, прывезены з Гомельскай вобласці. Падчас экскурсіі яго можна агледзець знутры. Побач знаходзіцца дом завозніка – месца для начлегу сялян, якія прывозілі збожжа на млын.
  • Драўляны праваслаўны храм з іканастасам, асноўны дэкор якога выкананы з саломы.
  • Майстэрні народных рамёстваў: ганчарная, кавальская, ткацкая, дрэвааапрацоўчая, майстэрні саломапляцення і лазапляцення. Тут можна даведацца пра асаблівасці традыцыйных рамёстваў, паспрабаваць свае сілы ў кавальстве, вырабе саламяных, драўляных, ганчарных рэчаў, набыць памятныя сувеніры.
  • Выставачная зала з рэтра-аўтамабілямі.
  • Заасад, дзе ўтрымліваюцца страусы, паўліны, козы, авечкі, дзікі, фазаны.
  • Бровар – тут госці «Дудутак» могуць агледзець выставу самаробных самагонных апаратаў і прадэгуставаць мясцовы пшанічны самагон.
  • Хлебапякарня і сыраварня, дзе наведнікам прапануюць пакаштаваць свежы хлеб і традыцыйныя сыры.
  • Стайня з пародзістымі коньмі. Госці музея могуць пракаціцца на брычцы або праехацца вярхом.
  • Кафэ, у якіх гатуюць традыцыйныя беларускія стравы.
  • Бар «Шынок», дзе наведнікаў частуюць напоямі, прыгатаванымі па старажытных славянскіх рэцэптах.

Агледзець музейны комплекс можна самастойна, а можна звярнуцца да прафесійнага экскурсавода. Экскурсіі праводзяцца на рускай, беларускай і англійскай мовах.

На тэрыторыі «Дудутак» нярэдка ладзяцца канцэрты, гістарычныя і фальклорныя фестывалі, святы, прымеркаваныя да беларускага народнага календара, – Купалле, Масленіца, Яблычны Спас.

Музейны комплекс пад адкрытым небам знаходзіцца ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, каля вёскі Пціч. Са сталічнага аўтавакзала «Цэнтральны» сюды ходзяць рэйсавыя аўтобусы. Каб дабрацца да музейнага комплексу на аўто, трэба ехаць трасай Р23 у бок Слуцка, пасля павярнуць, кіруючыся ўказальнікамі, на Дудуткі. Побач з музеем размешчаны гасцявыя домікі, гасцініца і вялікая паркоўка.