Каля Парку Чалюскінцаў у Мінску на праспекце Незалежнасці, 86 знаходзіцца яшчэ адно цікавае месца горада, якое асабліва падыходзіць для адпачынку з дзецьмі. Гэта Дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава. Адметнасць гэтай чыгункі заключаецца ў тым, што на ей працуюць дзеці: машыністы, праваднікі, начальнік цягніка. Ад сапраўднай чыгункі дзіцячую адрознівае хіба толькі невялікая шырыня чыгуначных пуцей і велічыня вагонаў. Чыгунка працуе штогод з 1 мая і да канца верасня.
Гістарычная даведка. Будаваць Дзіцячую чыгунку пачалі яшчэ восенню 1954 года, а ўжо 9 ліпеня 1955 года яна адчыніла свае дзверы, і першы цягнік паехаў па чыгуначных пуцях. Трэба сказаць, што з моманту сканчэння Вялікай Айчыннай вайны прайшло ўсяго 10 гадоў. I Беларусь яшчэ не паспела акрыяць ад пасляваеннай разрухі. Але кіраўніцтва рэспублікі надавала асаблівую ўвагу выхаваўчай рабоце сярод дзяцей і моладзі. Стварэнне Дзіцячай чыгункі стала адным з напрамкаў такой работы. У будаўніцтве чыгункі прымалі ўдзел вучні мінскіх школ: яны займаліся фарбаваннем службовых памяшканняў, землянымі работамі, устаноўкай кветнікоў і дарожных знакаў. Акрамя таго, у гуртках школьнікаў рыхтавалі да працы на будучай чыгунцы. Першы яе цягнік складаўся з шасці вагонаў, а станцыя адпраўлення называлася «Парк культуры». У 1971 г. чыгунка атрымала імя Канстанціна Заслонава – вядомага беларускага партызана. Пасля чаго яе галоўная станцыя атрымала назву «Заслонава». У 1975 годзе паравоз замянілі цеплавозам.
Сёння даўжыня Дзіцячай чыгункі – 4,5 км. Даўжыня асноўных пуцей – 3,79 км. Яна складаецца з трох станцый.
«Заслонава». З'яўляецца станцыяй адпраўлення і канцавой станцыяй. Будынак станцыі быў спраектаваны архітэктарам Г. Заборскім. Тут усё, як на «дарослым» вакзале: зала чакання, білетныя касы, расклад цягнікоў, кабінеты дзяжурнага і інструктара. Таксама тут можна ўбачыць невялікую экспазіцыю з мініяцюрнымі цягнікамі і бюст К. С. Заслонава.
«Піянерская». Цягнік не робіць прыпынку на гэтай станцыі, бо яна з'яўляецца тэхнічнай. Тут рамантуюць лакаматывы і рыхтуюць цягнікі да рэйсаў.
«Сасновы бор». Станцыя знаходзіцца ў лесапаркавай зоне. Па дарозе да яе цягнік праязджае мост праз Сляпянскі канал і некалькі вуліц. Раней тут знаходзіўся драўляны будынак станцыі, але пасля пажара будынак згарэў. Тут можна прагуляцца і падыхаць свежым паветрам. Побач ёсць возера з качкамі. Штогод 9 мая тут робіць палявая кухня і праводзяцца розныя конкурсы.
Пачынаючы з 2008 года, Дзіцячая чыгунка працуе не толькі калі цёпла, але і на зімовых канікулах. Інтэрвал руху цягнікоў складае 35 хвілін. У складзе цягніка ёсць і вагон з аніматарамі. Таксама тут можна заказаць святочны маршрут на Дзень нараджэння. У галоўным будынку праходзяць заняткі па мадэліраванню ў гуртку «Малады чыгуначнік». Час працы і расклад руху цягнікоў можна знайсці ў інтэрнэце. Кошт квітка каля 1,75 долара. Таксама тут ёсць аўтамабільная стаянка.