Гісторыя Дня Незалежнасці

Першапачаткова 27 ліпеня было датай Дня Незалежнасці, бо ў гэты дзень у 1990-м была прынятая Дэкларацыя «Аб дзяржаўным суверэнітэце БССР». Аднак у 1996 годзе падчас рэферэндуму прапанавалі перанесці свята на 3 ліпеня, дзе большасць падтрымала гэтую ідэю. На постсавецкай прасторы Рэспубліка Беларусь – адзіная краіна, дзе дата не звязаная з аддзяленнем ад Савецкага Саюза.

Дзень Незалежнасці

Дзень Незалежнасці ў нашай краіне – непрацоўны. Амаль заўсёды ў гэты дзень праводзіцца парад (акрамя 1999 і 2021 года). Асаблівым было свята ў 2014 годзе, бо гэта быў юбілей, 70-годдзе вызвалення Беларусі ад акупацыі.

Праграма 2021 года ў абласных цэнтрах

Мінск

Ля стэлы «Мінск – горад-герой» на сцэне з 18.00 да 20.00 вечара будзе выступаць расійскі аркестр «Хор Турэцкага». Каля 21.00 пачнецца канцэрт зорак нашай эстрады.

Завяршаць святочную праграму плануюць салютам. Ён будзе ў шасці пунктах горада:

  • парк ім. Уга Чевеса, 
  • парк ім. М. Паўлава, 
  • парк Перамогі, 
  • набярэжная ля вадасховішча Дразды, 
  • ля Нацыянальнай Бібліятэкі 
  • на «Чыжоўка-Арэне».

Па ўсім горадзе будуць праходзіць маштабныя конкурсы і выступы.

Віцебск

У Віцебску плануецца паўтор леташняй праграмы, але пры гэтым будзе ўлічвацца эпідэміялагічная сітуацыя.

Спярша будуць праводзіцца ўскладанні букетаў да помнікаў у гонар салдат і партызан. На плошчы Перамогі будзе арганізавана музычная праграма і праца атракцыёнаў. У парку Пераможцаў будзе праходзіць фестываль аўтагуку. Акрамя гэтага, на працягу ўсяго дня па горадзе адбудуцца выставы, дэманстрацыі і конкурсы. А скончыцца свята гімнам і салютам.

Магілёў

У гэтым горадзе плануецца вялікая колькасць забаў:

раніцай плануюцца буйны ўрачысты канцэрт і праца выставы ваеннай тэхнікі,
З 12.00 да 16.00 – Свята для дзяцей і маляўнічы фестываль,
З 12.00 да 18.00 – Выставачны кірмаш майстроў, свята ля бібліятэкі, 
13.00 – паказ арт-аб'ектаў мясцовага праекта, Канцэрт настаўнікаў дзіцячай школы мастацтваў,
15.00 – Канцэрт духавога аркестра,
З 15.00 да 16.00 – Канцэрт Аляксандра Саладухі,
16.00 – Тэатралізаваная экскурсія,
17.00 – Акапэльны канцэрт «Музыка горада»,
18.00-20.00 – Конкурс для самых дужых магіляўчан, 
20.30 – святочная праграма,
23.00 – святочны феерверк. 

Гомель

Па ўсім горадзе адбудуцца ўрачыстасці, ускладанні букетаў да помнікаў загінулых салдат.

Зраніцы ў Пятрапаўлаўскім саборы пройдзе Усебеларуская малітва. Затым будзе шэсце ветэранаў, удзельнікаў працоўных, спартыўных і творчых калектываў. На плошчы Леніна аб 11 раніцы будуць ушаноўваць людзей, ганараваных званнем «Чалавек года-2021». А скончыцца дзень святочнай канцэртнай праграмай Гомельскага сімфанічнага аркестра і найлепшых творчых калектываў горада. А 23.00 прагрыміць феерверк.

Брэст

У Брэсце а 9 раніцы пройдзе ўскладанне кветак да помніка «Вызваленне», а 10 – да Вечнага агню. А ўвечары з 21.30 чакаецца святочны канцэрт каля манумента «Зорка» ДУ МК «Брэсцкая крэпасць-герой». За пяць хвілін да салюту чакаецца акцыя спявання гімна, а ў 23.00 сам святочны феерверк. 

Гродна

  • У 10.30 у парку Жылібера адбудзецца ўскладанне кветак да помніка загінулым партызанам. 
  • На Плошчы Леніна з 9 раніцы да гадзіны ночы будуць розныя мерапрыемствы, такія як: канцэрт ансамбля «Белыя росы», выступленне калектыву «Народная Раніца», свае нумары пакажуць госці TEO і Вольга Рыжыкава.
  • На Плошчы Тызенгаўза будзе арганізавана тэматычная інтэрактыўная пляцоўка.
  • Па вуліцы Савецкай будуць размешчаны выставы рамеснікаў і майстроў, а таксама пройдзе канцэртная праграма.
  • Ва ўсіх мікрараёнах горада будуць арганізаваны розныя сустрэчы і не менш цікавыя мерапрыемствы.

У кожным горадзе Вы дакладна зможаце павесяліцца і правесці выдатныя выходныя!