Музей піваварства «Аліварыя»

Гэтаму прадпрыемству ўжо больш за 155 гадоў, чым не нагода дазнацца пра яго гісторыю. На экскурсіі наведвальнікі даведаюцца пра гісторыю піваварства ў свеце і ў Беларусі, а таксама наведаюць сам бровар. Гэтага музея не было б тут, калі б у наведванне не была ўключаная дэгустацыя: гасцям прапануюць пакаштаваць 2 гатункі піва.

Музей піваварства «Аліварыя»

Таксама ў музея ёсць асобнае мерапрыемства − гід па стылях піва, дзе наведвальнікі пазнаёмяцца з асаблівасцямі розных відаў піва, яго рэцэптур, а таксама даведаюцца пра асаблівасці спалучэння піва з ежай.

І важнае ўдакладненне: паколькі ў экскурсію ўключана дэгустацыя піва, наведванне музея магчыма толькі з 18 гадоў.

Адрас: Мінск, вул. Кісялёва, 30/3

Дом перніка Pernik.by

У Доме перніка наведвальнікі могуць быць упэўненыя ў тым, што іх вольны час будзе вельмі смачным. Pernik.by ладзіць сямейныя майстар-класы па прыгатаванні пернікаў і іх роспісе, таму наведвальнікі самі ствараюць свой салодкі сувенір. На экскурсіі госці даведаюцца ўсё пра пернікі: пра іх гісторыю, сакрэты прыгатавання, віды гэтых прысмакаў і адрозненні паміж імі. Таму паглынаць трэба будзе не толькі прысмакі, але і веды!

Дом перніка Pernik.by

Таксама ў Доме перніка наведвальнікі ўбачаць дзіўныя экспанаты: прадметы для гатавання прысмакаў (дошкі, качалкі і г.д.) і нават калекцыю пернікаў, у якой ёсць экзэмпляры з розных краін. Сам антураж музея адпаведны: усё зроблена ў стылі традыцыйнай беларускай хаты.

Апрача экскурсіі, госці набываюць тут пернікі ці замаўляюць іх адмыслова для сябе, каб парадаваць сваіх блізкіх прысмакамі ручной работы.

Адрас: Мінск, Паўночны зав., 11

Слімаковая ферма Ratov

Калі Вам раптам захацелася знайсці ў Беларусі нешта французскае, то шчыра запрашаем на слімаковую ферму Ratov. Гэта адзіная такая ферма ў Беларусі, а значыць яшчэ адзін аргумент на карысць яе наведвання. Слімакі − гэта экалагічная і здаровая ежа, не кажучы ўжо пра тое, што гэта далікатэс. Наведвальнікі каштуюць слімакоў у чарупіне, слімаковы паштэт, слімаковыя тарталеткі і іншыя цікавыя стравы.

Слімаковая ферма Ratov

Экскурсавод на ферме − яе гаспадар, таму экскурсія будзе інфарматыўнай: ніхто іншы не будзе столькі ведаць пра слімакоў.

Адрас: Гродзенская вобласць, Карэліцкі с/с, в. Даўгінава, 70

Майстэрня Prime Chocolate

Вяртаючыся да салодкай тэматыкі, прапануем наступнае месца − майстэрню Prime Chocolate. Гэта майстэрня, якая працуе па тэхналогіі bean-to-bar, г.зн. «ад бобу да пліткі». На дэгустацыі наведвальнікі даведаюцца пра перавагі гэтай тэхналогіі (спойлер − якасць і багаты смак) і, вядома ж, пазнаёмяцца з гісторыяй вытворчасці шакаладу.

Майстэрня Prime Chocolate

Арганізатары просяць разлічваць, што дэгустацыя зойме 45-60 хвілін, каб адчуць смак вырабаў і нікуды не спяшацца.

Адрас: Мінск, Кальварыйская вул., 21, пам. 101

Вы даведаліся пра месцы ў Беларусі з «розным смакам». Ва ўсіх гэтых месцах Вы не толькі пакаштуеце, але і даведаецеся новае пра звыклыя прадукты і пазнаёміцеся з унікальнымі далікатэсамі, не выязджаючы па-за межы краіны!