Гастранамічны турызм: дзе пакаштаваць кумыс у Беларусі

Пачнём з таго, што гастранамічны турызм – гэта від турызму, дзе падарожнік імкнецца пазнаёміцца з кухняй пэўнай краіны. Таму такія падарожжы цікавыя для тых, хто любіць дэгуставаць новыя стравы ці шукае магчымасць пакаштаваць незвычайную ежу.

Падчас гастратураў падарожнікі знаёмяцца з асаблівасцямі гатавання тых ці іншых страў у кожнай краіне, а таксама з гісторыяй іх узнікнення.

Што такое гастранамічны турызм у Беларусі

Што такое гастранамічны турызм у Беларусі

У Беларусі таксама ёсць свае кулінарныя традыцыі, з якімі варта пазнаёміцца бліжэй. Беларуская кухня падобная да ўкраінскай і расійскай, але нельга сказаць, што яна іх капіруе. У яе ёсць свае асаблівасці, якія яе вылучаюць сярод кухняў нашых суседзяў. Пакаштаваць беларускія стравы можна:

  1. У тэматычных рэстаранах: гэта найбольш просты варыянт, бо такое месца лёгка знайсці практычна ў любым беларускім горадзе, а таксама на тэрыторыі некаторых аграсядзіб і музеяў.
  2. Майстар-класы: гэта варыянт для тых, хто хоча пагрузіцца "з галавой" у беларускія кулінарныя традыцыі ці для тых, хто любіць гатаваць.
  3. Наведванне экаферм: калі вы хочаце даведацца, якія на смак натуральныя прадукты, вырашчаныя без угнаенняў і пестыцыдаў, вам сюды. Таксама тут раскажуць пра тое, як збіраць зёлкі, даглядаць сад і г.д.
  4. Кулінарныя фестывалі: падыходзіць для тых, каму хочацца адчування свята. У Беларусі шмат традыцыйных гастранамічных фестываляў. І частка з іх праводзіцца ў рэгіёнах краіны, што будзе таксама нагодай паглядзець невялікія беларускія гарады.
  5. Экскурсіі на заводы і фабрыкі: цікавыя тым, каму хочацца даведацца, як вырабляюцца прадукты, якія мы ядзім сёння. На тэрыторыі Беларусі ёсць фабрыкі з доўгай гісторыяй, што з'яўляецца важкай нагодай пазнаёміцца ўжо з сучаснай гастранамічнай культурай Беларусі. Дарэчы, у Беларусі ёсць незвычайныя фабрыкі, якія запрашаюць да сябе на экскурсіі.

Малочная каняферма – унікальнае месца ў Беларусі

БелКумысПрам – адзіная фабрыка ў Беларусі, на якой вырабляюць кабылінае малако. Таксама на прадпрыемстве разводзяць коней асаблівай пароды – рускія і літоўскія ламавікі. У такіх коней спакойны характар, і яны прыстасаваныя да нашага клімату.

Малочная каняферма

На прадпрыемстве зроблена ўсё, каб малако было высокай якасці. Таму гэта адназначна цікавае месца для наведвання, у тым ліку і для тых, хто хоча пакаштаваць смак новага прадукту.

Экскурсія на каняферму: што чакае наведвальнікаў

Экскурсія на каняферму

БелКумысПрам самастойна арганізоўвае туры па заводзе кожную суботу з 12:00 па папярэднім запісе. Сам завод знаходзіцца ў Лагойскім раёне ў Гайненскім сельсавеце. Праграма экскурсіі даволі насычаная, таму падчас яе наведвальнікі:

  1. Даведваюцца болей пра асаблівасці працы каняфермы: ад утрымання коней да непасрэдна вытворчасці малака.
  2. Знаёмяцца бліжэй з коньмі: даведваюцца болей пра догляд за імі, характар коней, а таксама атрымаюць магчымасць пакарміць жывёлу і зрабіць з ёй фота.
  3. Каштуюць малако: экскурсія не была б поўнай без дэгустацыі кабылінага малака. Таксама наведвальнікі даведваюцца пра каштоўнасць кабылінага малака для арганізма і могуць набыць сабе сувенірную прадукцыю, у тым ліку і само малако.

У нашай краіне яшчэ шмат цікавых месцаў, якія варта наведаць. Таму падарожнічайце па Беларусі і не прапускайце магчымасці спрабаваць новае, каб адкрыць яе для сябе з іншага боку!