Гэты манастыр - не проста месца паломніцтва і малітвы, гонар беларускай гісторыі і культуры, гэта адзін з самых старажытных і найбуйнейшых цэнтраў праваслаўя Беларусі.
Больш за дзевяць стагоддзяў таму адбылася лёсавызначальная падзея, якая змяніла ход гісторыі беларускага праваслаўя. 12-гадовая князёўна Прадслава, даведаўшыся, што бацька вырашыў выдаць яе замуж, таемна пайшла ў манастыр, дзе ў 1116 годзе прыняла пострыг з імем Еўфрасіння.
З благаславення епіскапа Іліі яна пасялілася ў маленькай келлі пры полацкім Сафійскім саборы. Там яна нястомна малілася, перапісвала богаслужбовыя кнігі, вяла Полацкі летапіс. Манашка складала музыку, апекавала жывапіс, стала вядома як першая беларуская мецэнатка. Яе ўплыў дапамог пераадолець канфлікт паміж Полацкім і Кіеўскім княствамі.
Свой зямны шлях завяршыла падчас паломніцтва ў Іерусалім, дзе памерла ў 1173 годзе. Толькі ў 1910-м мошчы святой вярнуліся ў Полацк, дзе яны спачываюць і дагэтуль. Сёння святая Еўфрасіння лічыцца як нябесная заступніца Беларусі. Яе прызнаюць святой праваслаўная, каталіцкая і ўніяцкая цэрквы.
...Гісторыя свята-Еўфрасіннеўскага манастыра пачынаецца з 1125 года, калі святой княгіні Еўфрасінні прыйшло бачанне, у якім Гасподзь паказаў месца яе асаблівага служэння – Сяльцо недалёка ад Полацка, на беразе ракі Палата. Прападобная пасялілася каля драўлянай царквы Спаса, дзе праводзіла дні ў малітвах і духоўных навучаннях. Да яе сталі прыходзіць дзяўчаты ў пошуках выратавання душы. Так і з'явіўся Жаночы манастыр.
З часам колькасць насельніц расло, і паўстала неабходнасць узвядзення вялікага храма. Так па задуме Еўфрасінні быў пабудаваны каменны сабор Усяміласцівага Спаса –грандыёзнае тварэнне старажытнарускага дойлідства, збудаванне якога заняло ўсяго трыццаць тыдняў. Гэты храм, які захаваўся да нашых дзён практычна ў першапачатковым выглядзе, дзівіць сваёй вялікай архітэктурай і мастацкай дасканаласцю. Уражваюць амаль цалкам захаваўшыяся да нашых дзён фрэскі ХІІ стагоддзя, вытанчаныя белакаменныя рэльефы, аркатурныя паясы і стройныя калоны з разьбянымі капітэлямі, якія гарманічна спалучаюцца з манументальнасцю аб'ёмаў і выразнай кампазіцыяй.
Галоўнай святыняй храма быў уздзвізальны Крыж-каўчэг, шэдэўр старажытнавізантыйскага ювелірнага мастацтва, выкананы ў тэхніцы перагародкавай эмалі. У крыжы захоўваліся хрысціянскія рэліквіі.
Пасля смерці прападобнай, манастыр квітнеў да 1580 года. Затым наступіў заняпад. Адраджэнне манастыра пачалося толькі ў ХІХ стагоддзі, ён быў прылічаны да разраду першакласных і пры iм адкрылася Спаса-Еўфрасіннеўскае жаночае вучылішча. Тут прадоўжылася справа святой Еўфрасінні па выхаванні і адукацыі юных дзяўчат.
У канцы XIX стагоддзя на тэрыторыі манастыра быў узведзены Свята-Крыж-Узвіжанскі сабор – уражваючы ўзор неавізантыйскага стылю з пазалочанымі купаламі, вытанчанымі аркамі і багатым унутраным убраннем.
У гады савецкай улады манастыр быў разрабаваны, а ў 1928 годзе зачынены. Адраджэнне пачалося толькі з 1989 года. Свята-Еўфрасіннеўскі манастыр зноў стаў месцам паломніцтва і духоўнага суцяшэння для вернікаў з усяго свету. Саборы, фрэскі і іншыя рэліквіі прыцягваюць турыстаў і паломнікаў, якія прыязджаюць сюды, каб дакрануцца да вытокаў праваслаўнай веры і ацаніць шэдэўры старажытнарускага і візантыйскага мастацтва. Сёння гэта не толькі духоўны цэнтр, цэнтр беларускага праваслаўя, але і важны гістарычны і культурны помнік.
P.s. Заставайцеся з намі – і вы даведаецеся шмат цікавага аб святынях Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, іх гісторыі і далейшым лёсе.