Гэты варыянт для тых, хто не хоча фізічнай актыўнасці, але жадае правесці выходныя ў незвычайным месцы. У сядзібу можна проста прыехаць, а некаторыя здымаюць катэдж і цалкам аддаюцца гэтай атмасферы. А навошта сюды едуць нават без начлегу? Справа ў аранжарэі, у якой растуць незвычайныя для нас расліны: лімоны, пальмы, бананы – і гэта толькі частка! А яшчэ гасцінныя гаспадары сядзібы частуюць хатнім віном і дэсертамі.

У сезон тут дазваляюць зрываць плады з дрэў і вудзіць рыбу. Таксама дзеці у сядзібе спрабуюць сябе ў садоўніцтве – даглядаюць расліны ў аранжарэі, назіраюць за 10-гадовымі асятрамі ў басейне.
Адрас: в. Абузер'е, Дачная вул., 31А
Сайт: abuzerie.by
У такое надвор'е ўжо не хочацца плаваць, а хочацца больш цяпла. Але гэта не нагода адмовіцца ад ідэі схадзіць у басейн. Для гэтага мы вам прапануем альтэрнатыву ў выглядзе «сухога басейна».

У корпусе «Гарызонта» ёсць басейн, напоўнены невялікімі мяккімі шарыкамі. І тут ваўтузяцца і дарослыя, і дзеці: шарыкі не наносяць шкоды здароўю, а яшчэ тут нельга патануць, што робіць гэтае месца добрай альтэрнатывай яго «воднаму» варыянту.
Адначасова ў басейне можа знаходзіцца да 10 чалавек, таму Fundive яшчэ і цудоўна падыходзіць для правядзення святаў.
Адрас: г. Мінск, прасп. Машэрава, 11
Cайт: fundive.by
Захапляльнае месца для дзяцей, але дарослым таксама будзе цікава паглядзець на вялікія рэалістычныя фігуры жывёл. Асаблівасць парка ў тым, што пры набліжэнні фігуры ажываюць, і вось ужо дыназаўр рыкае і рухаецца. Пры адмоўных тэмпературах абсталяванне адключаюць, але самі «экспанаты» застаюцца на месцы. Так што можна без праблем прыходзіць сюды ў любую пару года і глядзець на ўнікальных жывёл.
.jpeg)
Таксама для наведвальнікаў даступна бясплатная аўдыёэкскурсія. А яшчэ побач з кожнай фігурай ёсць таблічка з QR-кодам, перайшоўшы па якім, вы даведаецеся ўсё пра дыназаўра з аўдыёзапісу.
Адрас: г. Мінск (Чыжоўка), Ташкенцкая вул., 40
Сайт: dinopark.by
Таксама ёсць варыянт схадзіць паглядзець і дакрануцца да рэальных жывёл, калі вам не падабаецца варыянт з дыназаўрамі. Для гэтага ёсць кантактныя заапаркі: напрыклад, адзін з іх размешчаны ў «Тытане».

У кантактным заапарку жывёл кормяць, гуляюць з імі і проста атрымліваюць асалоду ад іх прыязнай кампаніі. Усе жывёлы вырашчаны чалавекам, таму да рук яны прывыклі і не прычыняць нікому шкоды, калі іх не правакаваць. Тут можна ўбачыць авечак, коз, дзікабразаў, янотаў. Ёсць і цалкам свойскія жывёлы – шыншылы, марскія свінкі і хвалістыя папугаі. І нават аматары экзотыкі знойдуць для сябе цікавосткі: у заапарку жыве ігуана і гіганцкі смоўж ахаціна. Таму кожны наведвальнік знойдзе сабе цудоўную кампанію ў выглядзе насельнікаў заапарка.
Дарэчы, не забудзьцеся распытаць супрацоўнікаў пра жывёл: вы даведаецеся шмат новага і ваша наведванне будзе яшчэ больш плённым!
Адрас: г. Мінск, прасп. Дзяржынскага, 104, корп. 2
Сайт: titanshop.by
Нават у той час года, калі ўжо зусім не хочацца нікуды выходзіць, можна знайсці важкія нагоды, каб гэта зрабіць! Нягледзячы на тое, што прырода становіцца на паўзу, мы вас матывуем працягваць цікавіцца навакольным светам і шукаць новыя ўражанні ў нашай краіне. Заставайцеся з Belarus.Travel – у нас ёсць яшчэ шмат ідэй для вашага адпачынку.