Сёння грамадзяне дзясяткаў дзяржаў свету, якім для паездкі ў Беларусь, як правіла, неабходна атрымаць візу, маюць некалькі магчымасцей наведаць краіну ў спрошчаным парадку. Такое падарожжа можна арганізаваць дзякуючы дзеючым у Беларусі бязвізавым рэжымам, устаноўленым указамі кіраўніка дзяржавы.
30-дзённы бязвізавы рэжым у Беларусі
30-дзённы бязвізавы рэжым даступны грамадзянам дзясяткаў дзяржаў свету (поўны пералік глядзіце тут).
На працягу ўстаноўленага тэрміну можна пабываць у любой кропцы Беларусі, аднак прыбыць і пакінуць краіну неабходна толькі праз галоўную паветраную гавань Беларусі – Нацыянальны аэрапорт Мінск. На сухапутнай граніцы ў міжнародных пунктах пропуску, а таксама іншых аэрапортах краіны гэты парадак не дзейнічае.
Бязвізавы ўезд іншаземцаў у Беларусь не распаўсюджваецца на прыбываючых з расійскіх аэрапортаў, а таксама тых, хто збіраецца вылецець у аэрапорты Расіі (дадзеныя рэйсы з'яўляюцца ўнутранымі, пагранічны кантроль на іх не ажыццяўляецца).
Бязвізавы рэжым таксама не распаўсюджваецца на замежных грамадзян, якія накіроўваюцца ў Беларусь для працаўладкавання, вядзення камерцыйнай дзейнасці і навучання, працягласць якога перасягае 30 сутак.
дзеючы пашпарт або іншы дакумент, што яго замяняе, для выезду за граніцу;
грашовыя сродкі (на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш як дзвюм базавым велічыням*, альбо 50 базавым велічыням, калі знаходжанне складзе поўныя 30 дзён);
* з 1 студзеня 2018 г. адна базавая велічыня складае Br24,5
медыцынскі страхавы поліс на суму не менш як 10 тысяч еўра, дзеючы ў Беларусі;
для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Індыі, Лівана, Намібіі, Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем з'яўляецца наяўнасць у дакуменце для выезду за граніцу дзеючай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск на працягу 5 дзён з даты ўезду.
Звярніце ўвагу! Адлік 30 дзён знаходжання без візы ў Беларусі ідзе з даты прастаўлення штампа ў пашпарце. Таму калі вы прыляцелі ўвечары і прайшлі пагранічны кантроль да 24.00, першы дзень знаходжання ў краіне ўжо будзе залічаны.
Замежныя грамадзяне, якія плануюць знаходзіцца ў Беларусі больш за пяць рабочых дзён, павінны будуць зарэгістравацца ў органах унутраных спраў па месцы свайго знаходжання ў краіне. Пры пражыванні ў гасцініцах, хостэлах, санаторыях і іншых калектыўных сродках размяшчэння рэгістрацыя ажыццяўляецца адміністрацыямі гэтых устаноў па змоўчанні ў час засялення.
На 10 дзён без візы – у дзве турысцкія зоны Беларусі
Прыехаць у Беларусь без візы грамадзяне шэрага дзяржаў могуць таксама на 10 дзён – у такім выпадку адкрыты шлях праз дзве рэгіянальныя паветраныя гавані і пункты пропуску на сухапутнай граніцы (з Літвой і Польшчай). Аднак гэта праграма распаўсюджваецца не на ўсю краіну, а ахоплівае толькі дзве турысцка-рэкрэацыйныя зоны, што ўключаюць знакамітыя выдатныя мясціны і вялікія гарады на захадзе Беларусі. Гэта:
турысцка-рэкрэацыйная зона "Брэст" (у яе ўваходзяць горад Брэст, а таксама Брэсцкі, Жабінкаўскі, Камянецкі і Пружанскі раёны Брэсцкай вобласці, Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці);
турысцка-рэкрэацыйны парк "Аўгустоўскі канал" (у зону ўключаны таксама горад Гродна і Гродзенскі раён).
Згодна з указам, 10-дзённы бязвізавы рэжым даступны грамадзянам больш чым 70 дзяржаў, у тым ліку асобам, маючым статус неграмадзяніна ў Латвіі, і асобам без грамадзянства, пастаянна пражываючым у Эстоніі. Поўны пералік дзяржаў, грамадзяне якіх могуць скарыстацца 10-дзённай бязвізавай праграмай, глядзіце тут.
Правілы ўезду на 10 дзён у бязвізавыя зоны адрозніваюцца ад правіл для турыстаў, якія прылятаюць у краіну на 30 дзён праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.
Каб наведаць адну з бязвізавых тэрыторый, замежнаму госцю неабходны наступныя дакументы:
дзеючы пашпарт або іншы дакумент, што яго замяняе, для выезду за граніцу;
медыцынскі страхавы поліс на суму не менш як 10 тысяч еўра, дзеючы ў Беларусі;
міграцыйная картка (яе выдаюць пры ўездзе);
дакумент, што прадастаўляе замежным грамадзянам права на індывідуальнае (групавое) наведванне турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст" або турысцка-рэкрэацыйнага парка "Аўгустоўскі канал". Яго можна атрымаць пры куплі тура ў кампаніі, якая з'яўляецца сертыфікаваным аператарам і мае права на арганізацыю бязвізавага перамяшчэння іншаземцаў. Гэта значыць, турысту неабходна загадзя (не пазней, чым за 48 гадзін да паездкі) звярнуцца ў турфірму, скласці праграму падарожжа і, аплаціўшы выбраныя паслугі ў рамках індывідуальнага плана або купіўшы комплексны тур, атрымаць дакумент для далейшага прад'яўлення ў пункце пропуску.
Даведацца пра ўсе падрабязнасці і выбраць тураператара можна тут:
grodnovisafree.by
bezvizbrest.by
Прыехаць у бязвізавыя зоны Беларусі турысты могуць праз 12 міжнародных пунктаў пропуску.
У турысцка-рэкрэацыйную зону "Брэст":
аўтадарожныя пункты пропуску "Брэст" ("Цярэспаль"), "Дамачава" ("Славацічы"), "Пясчатка" ("Полаўцы");
пункт спрошчанага пропуску "Пярэраў" ("Белавежа");
чыгуначны пункт пропуску "Брэст" ("Цярэспаль");
пункт пропуску "Аэрапорт Брэст".
У турысцка-рэкрэацыйны парк "Аўгустоўскі канал":
аўтадарожныя пункты пропуску "Брузгі" ("Кузніца Беластоцкая"), "Прывалка" ("Райгардас");
пункты спрошчанага пропуску "Лясная" ("Рудаўка"), "Прывалка" ("Швяндубрэ");
чыгуначны пункт пропуску "Гродна" ("Кузніца Беластоцкая");
пункт пропуску "Аэрапорт Гродна".
Важна! Замежным гасцям, якія прыехалі ў бязвізавую зону, неабходна зарэгістравацца ў органах унутраных спраў на працягу пяці дзён. Як правіла, гэта аўтаматычна робяць супрацоўнікі гасцініц, аграсядзіб, санаторыяў, дзе спыняюцца турысты, а таксама прадпрымальнікі, якія афіцыйна здаюць іншаземцам кватэры ўнаймы.
Пры ўездзе ў Беларусь у госця павінна быць з сабой грашовая сума ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентная не менш як дзвюм базавым велічыням* на кожны дзень знаходжання.
* з 1 студзеня 2018 г. адна базавая велічыня складае Br24,5
Кантрольна-прапускных пунктаў і якіх-небудзь загарод на граніцах бязвізавых турыстычных зон унутры Беларусі няма (могуць быць устаноўлены толькі папераджальныя знакі), але парушаць правілы наведвання краіны па 10-дзённай праграме і пакідаць бязвізавую тэрыторыю, зразумела, забаронена. У адваротным выпадку, турыст будзе несці адказнасць згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (папярэджанне, накладанне штрафу, дэпартацыя).
Каб наведаць абедзве бязвізавыя тэрыторыі Беларусі – "Брэст" і "Аўгустоўскі канал" (Гродна) – турысту неабходна выехаць з краіны і, забраніраваўшы новы тур, прыехаць яшчэ раз – ужо ў іншую бязвізавую зону.