Дзень першы: Мінск
На пленарным пасяджэнні, якое адбылося ў сталічнай Ратушы, удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі актуальныя пытанні галіны: значнасць развіцця ТIЦ як сучаснага драйвера беларускай тургаліны; алгарытмы стварэння ТIЦ і сучасныя патрабаванні да іх дзейнасці; шляхі прасоўвання турпатэнцыялу ў сетцы Інтэрнэт: асноўныя інструменты і практычныя рэкамендацыі.
Сёння ў Беларусі зарэгістравана і дзейнічае 36 ТIЦ (па стане на 22 лістапада 2024 года). Яны выконваюць не толькі інфармацыйную функцыю, але і з'яўляюцца каардынатарамі развіцця турызму ў сваіх рэгіёнах. Іх асноўная мэта – стварэнне турпрадуктаў і прасоўванне іх на ўнутраным рынку, пра гэта распавяла Вольга Фёдарава, галоўны спецыяліст сектара турызму і фізкультурна-аздараўленчай работы ўпраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама.
Дарэчы, Віцебская вобласць – лідар па колькасці дзеючых ТIЦ. На другім месцы – Гродзеншчына. У хуткім часе турынфацэнтры з'явяцца ў кожным рэгіёне рэспублікі і будуць выконваць ролю комплексных рэгіянальных цэнтраў развіцця турызму.
Намеснік дырэктара Нацыянальнага агенцтва па турызме Ганна Вашчынчук закранула актуальныя пытанні правядзення прафесійнай атэстацыі, якая пацвярджае кваліфікацыю экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, а таксама распавяла аб важных нюансах, якія дазваляюць паспяхова прайсці атэстацыю.
Аб замежным вопыце работы iнфармацыйна-турысцкіх арганізацый распавялі прэзідэнт некамерцыйнага партнёрства «Нацыянальная асацыяцыя інфармацыйна-турысцкіх арганізацый» Міхаіл Ушакоў, дырэктар ТIЦ Варонежа Кацярына Шрамко і намеснік дырэктара ТIЦ Калінінградскай вобласці Юлія Карлава – яны прымалі ўдзел у Форуме ў фармаце анлайн.
Турынфацэнтры сёння не толькі фарміруюць і прасоўваюць турпрадукты і паслугі, выкарыстоўваючы гісторыка-культурны і духоўны патэнцыял рэгіёна, але і займаюцца распрацоўкай рэгіянальнай стратэгіі развіцця турызму. Сапраўды, турыстычны інфармацыйны цэнтр – гэта арганізацыя, якая аб'ядноўвае розныя суб'екты турызму, прадстаўнікоў дзяржорганаў, бізнесу і грамадскія аб'яднанні. Таму так важна для прасоўвання турыстычнага патэнцыялу выкарыстоўваць неабмежаваныя магчымасці сацыяльных сетак, падкрэсліў Аляксандр Рак, дырэктар ТАА «Альтэр Эга Груп». Ён распавёў аб нюансах прымянення маркетынгавых інструментаў для фарміравання попыту на турыстычны прадукт.
У рамках рэспубліканскага форуму ТIЦ адбылася біржа кантактаў. Камунікацыйная пляцоўка дала магчымасць знаходзіць патэнцыйных бізнес-партнёраў і развіваць дзелавыя сувязі, падаючы магчымасць прамога кантакту і перамоў з кіраўнікамі кампаній і арганізацый.
Трэба разумець, што ТIЦ – гэта больш, чым iнфацэнтр, бо не толькі аказвае турыстычныя паслугі, але і генеруе вакол сябе трафік арганізацый, якія задзейнічаны ў турызме. Таму так важна аб'яднаць намаганні ТIЦ, што дасць станоўчы эфект па ўсіх напрамках. Гэта будзе садзейнічаць прасоўванню і папулярызацыі турыстычнага патэнцыялу краіны. З іншага, гэта дапаможа ўмацаваць дзелавыя сувязі.
У першы дзень форуму ўдзельнікі наведалі ІТЦ «Мінск». У беларускай сталіцы функцыянуюць 56 гасцініц і 14 аналагічных сродкаў размяшчэння з аднаразовай умяшчальнасцю больш за 12 тысяч чалавек. Звыш 6 000 аб'ектаў грамадскага харчавання спецыялізуюцца на нацыянальнай кухні. 21 сталічнае прадпрыемства запрашае прайсціся па цэхах і ўбачыць, як ствараюцца брэнды «Зроблена ў Беларусі». Штогод у Мінску праходзіць больш за 500 мерапрыемстваў рознага ўзроўню.
Турыстычны Мінск гэта:
Навігатарам ва ўсёй гэтай разнастайнасці і стаў ІТЦ «Мінск». Інфатурцэнтр з'яўляецца неад'емнай часткай структуры ўпраўлення сферай турызму ў горадзе і акумулюе актуальныя пытанні па развіцці гэтай галіны. Бо сучасны Мінск – гэта не толькі найбуйнейшы цэнтр канцэнтрацыі турыстычнага абслугоўвання і працоўных месцаў у сферы турызму, гэта кропка інвестыцыйна-інавацыйнай актыўнасці і дэстынацыі міжнароднага турызму, якая фарміруе імідж Рэспублікі Беларусь у свеце.