Немцы лічаць за лепшае рыхтавацца да Калядаў загадзя, старанна прадумваючы калядны стол, спіс падарункаў і гасцей. З прыходам снежня ствараецца адвэнт-каляндар з ячэйкамі, куды хаваюць цукеркі для дзетак.
А яшчэ каляндар паказвае на тое, колькі засталося дзён да Калядаў. Пачынаючы з першай нядзелі снежня на спецыяльным калядным вянку запальваецца першая з чатырох свечак, а ў наступныя нядзелі запальваюцца ўжо астатнія.
У калядную ноч, пасля службы, усе сядаюць за святочны стол, а старэйшы член сям'і звоніць ў званочак і аб'яўляе аб пачатку трапезы. На стол у гонар свята падаюць суп з гародніны, бульбу і яблычныя дэсерты. Абавязковай стравай каляднага абеду з'яўляецца запечаная гусь. А падарункі дзецям прыносіць святы Мікалай з Анёлам. А з нагоды Калядаў немцы часцяком дораць адно аднаму зорку малачаю – сімвал свята.
Жыхары поўначы вельмі любяць адзначаць Каляды. А галоўным героем свята з'яўляецца дабрадушны Санта-Клаўс, які раздае ўсім падарункі, і якога ў Фінляндыі называюць Ёўлупукі. У калядныя канікулы не толькі фіны, але і госці іншых краін прыязджаюць у казачную Лапландыю, на гару Карватунтуры, каб атрымаць ад старога калядныя падарункі.
Гара Карватунтуры, што перакладаецца з фінскай як «вушная гара», атрымала сваю назву ад трох лакатараў, якія знаходзяцца ля падножжа сопкі. Па мясцовай легендзе, гэтыя лакатары працуюць як вушы, улоўліваючы жаданні ўсіх дзяцей і нават дарослых, а затым перадаюць гэтыя мары і жаданні гномам, якія працуюць у сярэдзіне гары.
Як і многія іншыя народы, фіны пачынаюць рыхтавацца да Калядаў загадзя. За месяц да свята фарміруюцца валанцёрскія атрады з жанчын, якія ўмеюць шыць і рукадзельнічаць. Яны робяць касцюмы і цацкі, якія потым распрадаюцца на дабрачынных кірмашах. Мужчыны таксама занятыя, яны ходзяць напярэдадні свята з сябрамі ў лазню.
У гэтых краінах вераць, што калі добра падкарміць эльфа Нісэ, то ўвесь год у іх будуць добра ісці справы. Таму Нісэ пакідаюць на стале вялікую порцыю рысавага пудынгу. А калі гэтага не зрабіць, то эльф можа скрасці падарункі, якія ўсе так чакаюць каляднай раніцай, і пазбавіць дом і сям'ю прыхільнасці.
Венесуэльцы, як і іншыя народы, на Каляды віншуюць блізкіх, гатуюць пачастункі і наведваюць царкоўныя службы. Але ў царкву венесуэльцы не ходзяць, а едуць на ролікавых каньках! Для гэтага каляднай раніцай вуліцы закрываюць для аўтамабіляў. Паколькі ў Венесуэле не бывае снегу і лёду, то пакатацца на сапраўдных каньках магчымасці няма, вось мясцовыя жыхары і прыдумалі такі арыгінальны спосаб. Рух да храма суправаджаецца феерверкамі і радаснымі воклічамі «Ісус нарадзіўся!».
Дзеці пішуць лісты Санта-Клаўсу з надзеяй атрымаць падарункі, пра якія мараць увесь год, і адпраўляюць іх не па пошце, а праз камін. У Вялікабрытаніі лічаць, што камінная цяга – самы надзейны спосаб дастаўкі ліста на Паўночны полюс. Таксама брытанцы вераць, што кожны член сям'і павінен абавязкова памяшаць калядны пудынг і паспець пры гэтым загадаць жаданне.
Музыка, смех, кругаварот святочных пакупак, дзіцячыя атракцыёны і неверагодны букет спецый, якія дадаюць у печыва і глінтвейн – вось прыкметы набліжэння Калядаў у розных краінах. А на кірмашах абавязкова будуюць батлейкі, якія паказваюць сцэну нараджэння Хрыста