Нясвіжскі замак

Гэта славутасць з’яўляецца самай наведвальнай сярод турыстаў. Сапраўды, складана паспрачацца са сцвярджэннем, што Нясвіжскі замак – візітная картка Беларусі. Палац быў узведзены ў XVI стагоддзі і ўяўляў сабой велічнае збудаванне, аточанае глыбокім ровам, напоўненым вадой.

Нясвіжскі замак

Патрапіць унутр замка можна было праз мост. Цікава і тое, што нікому так і не ўдалося ўзяць Нясвіжскі палац! У нашы дні замак цалкам адрэстаўраваны. Тут можна шмат на што паглядзець: шыкоўныя, раскошныя залы, нехарактэрная для Беларусі архітэктура, дагледжааны вялікі парк. Вы зможаце ўзяць напракат веламабіль або самакат, асядлаць каня, зладзіць фотасесію або проста пакупацца на пляжы, якія парадуе чысцінёй. Кожны мусіць пабываць у Нясвіжы і пабачыць гэтую веліч і раскошу на свае вочы. Дарэчы, Нясвіжскі замак уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА!

Мірскі замак

Не менш вядомая славутасць, якая таксама знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА. Мірскі замак авеяны легендамі і таямніцамі, шчыльна звязанымі з яго гісторыяй. А пачынаецца гісторыя з XVI

Мірскі замак

стагоддзя. Напраўду магутны будынак пабачыў не аднаго гаспадара. Падрабязна пра гісторыю Мірскага замка мы расказваць не будзем, бо вам будзе нашмат цікавей даведацца пра ўсё гэта, прыехаўшы на экскурсію! У 2010 годзе была скончана поўная рэканструкцыя замка. Цяпер тут рады бачыць усіх гасцей.

Замак у Косава

Даўным-даўно, а дакладней напрыканцы ХІХ стагоддзя, Казімір Пуслоўскі вырашыў пабудаваць сабе рэзідэнцыю, якой пазайздросціў бы кожны шляхціц. Цяпер Палац у Косава называюць менавіта ў гонар княскага роду.

Замак у Косава

Усім аматарам чагосьці незвычайнага і арыгінальнага абавязкова варта пабываць і паглядзець на палацава-паркавы комплекс у Косава! Палац будаваўся практычна 10 гадоў і дакладна вытрыманы ў стылі рэтраготыкі. Замак знаходзіцца ў Брэсцкай вобласці і адчынены для ўсіх ахвочых.

Палац у Чырвоным Беразе

У Беларусі ёсць чаму здзіўляцца. Сядзіба Козел-Паклеўскіх – непасрэдны гэтаму доказ. У гэтым мудрагелістым збудаванні спалучаецца неспалучальнае: розныя архітэктурныя стылі і розныя эпохі, кантрасныя колеры і шмат арыгінальных дэталяў. Многія згадваюць залу ў неамаўрытанскім стылі з арабскімі столямі. Ну і ну, дзе яшчэ такое пабачыш у Беларусі? Цікава і тое, што англійскі парк, які атачае сцены замка, быў спраектаваны вядомым ландшафтным дызайнерам з Варшавы, поўным новых і свежых ідэй. На пачатку ХХ стагоддзя палац быў нацыяналізаваны. Цяпер тут размешчаны сельскагаспадарчы каледж, але Вы зможаце наведаць галоўны будынак, які пасля доўгіх рэстаўрацыйных прац гатовы прымаць дарагіх гасцей. 

Палац у Чырвоным Беразе

Які ж цудоўны наш край, як шмат таямніц хавае ён у сваіх славутасцях. Раскошныя замкі, дагледжаныя паркі, рэдкія прадметы і мастацтва, якое паўсюль. Сцены палацаў і іх унутранае аздабленне пагружае нас у казку. Адчуйце сябе прынцамі і прынцэсамі, выправіўшыся каралеўскім маршрутам па найлепшых замках Беларусі!