У Беларусі каля 1400 рэлігійных аб'ектаў. Практычна ўсе святыні ўключаны ў разнастайныя турыстычныя маршруты: 460 – у Гродзенскай вобласці, 400 – у Брэсцкай, 123 – у Мінскай, 69 – у Магілёўскай, 50 – у Гомельскай вобласці і 20 – у Мінску. Больш падрабязна з гэтымі аб'ектамі можна азнаёміцца па спасылцы. 

Па аб'ектах рэлігійнага турызму ў 2023 годзе праведзена больш за 7000 экскурсій, распрацавана (абноўлена) каля 130 экскурсійных маршрутаў дадзенай тэматыкі.

У месяц рэлігійнага турызму пройдуць семінары, круглыя сталы, экскурсіі, выставы і іншыя падзеі ў розных галінах, якія дазволяць павысіць цікавасць да Беларусі як да турыстычнага напрамку, а таксама стымуляваць развіццё турызму ў розных рэгіёнах Беларусі. 

Месяц религиозного туризма

У гэтыя дні ў Полацкім Сафійскім саборы праходзіць Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі» (працягнецца да 17 лістапада 2024 года). 16 кастрычніка 2024 года адбудзецца выязны семінар па Віцебскай вобласці «Развіццё рэлігійнага турызму ў Полацку і Полацкім раёне». Запрашаем да ўдзелу.

Мы склалі для вас чэк-ліст святых месцаў, абавязковых да наведвання ў месяц рэлігійнага турызму. Гэтыя аб'екты ўнесены ў папярэдні спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Храмы, якія нікога не пакінуць абыякавымі:

Спаса-Праабражэнская царква і Сафійскі сабор у Полацку;

Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне/

Месяц религиозного туризма

Культавыя збудаванні абароннага тыпу: 

Касцёл Святога Іаана Хрысціцеля ў вёсцы Камаі Пастаўскага раёна;

Царква-крэпасць Свята-Раства Багародзіцы ў вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна;

Царква Святога Міхаіла ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна.

Дарэчы, у 2023 годзе Свята-Успенскі Жыровіцкі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр стаў пераможцам рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь» у намінацыі «Аб'ект рэлігійнага турызму года».