У 2024 годзе кожны месяц праводзіцца пад эгідай аднаго з 13-ці відаў турызму. Месяцам дзелавога турызму названы красавік. Давайце разбярэмся, што азначае гэта паняцце і што ўваходзіць у дзелавы турызм?
Дзелавы турызм – гэта дзелавыя паездкі, індывідуальныя і групавыя, розныя карпаратыўныя мерапрыемствы, якія праводзяцца як унутры краіны, так і за яе межамі. Гэта могуць быць прэс-канферэнцыі, выставы, семінары, форумы, сімпозіумы, перамовы, арганізацыя дзелавых тураў у розных галінах і многае іншае. Яны накіраваны на дасягненне галоўнай мэты – пошук дзелавых партнёраў і заключэнне перспектыўных кантрактаў у галіне турызму.
Meetings (сустрэчы);
Incentives (стымулюючыя і заахвочваючыя туры);
Conferences (канферэнцыі);
Exibitions (выставы).
Развіццё дзелавога турызму непарыўна звязана з гэтымі напрамкамі. У нашым даведачным выданні мы больш падрабязна расказваем пра турызм MICE.
- Другі Расiйска-Беларускі турыстычны кангрэс;
- B2B-воркшоп;
- Секцыя па развіцці дзелавога турызму;
- Арганізацыя азнаямленчых тураў для СМІ і тураператараў і многае іншае.
Зрэшты, насычаная праграма гэтага года абяцае, што развітая індустрыя забаў у сталіцы і абласных гарадах нікога не пакіне абыякавымі.
Для арганізацыі адпачынку і вольнага часу прадастаўлены шырокі выбар гатэляў, у тым ліку ўваходзячых у сусветныя гасцінічныя сеткі: "Marriott", "Renaissance", "Crown Plaza", "Hampton by Hilton", "Double Tree by Hilton", "Прэзідэнт Гатэль" і інш.
Акрамя правядзення афіцыйных і рабочых мерапрыемстваў і сустрэч у рамках знаходжання ў Беларусі прапануецца разнастайны актыўны адпачынак: цікавыя экскурсіі, захапляльныя анімацыйныя праграмы, інтрыгуючыя квэсты, водныя паходы, велапрагулкі і нават беларуская вячэра ў аграсядзібе.
Таксама запрашаем прыняць удзел у намінацыі "Сродак размяшчэння года", якая заснавана ў рамках рэспубліканскага турыстычнага конкурсу "Пазнай Беларусь".