Зааландшафтны парк Dipriz

Гэтае месца абавязковае да наведвання. Кантактныя жывёлы, арыгінальныя будынкі, натуральны рэльеф і жывая прырода, «дзікая» расліннасць, вадаёмы, і жывёлы амаль на волі – усё гэта стварае ні з чым не параўнальную атмасферу больш чым на 200 гектарах зямлі. Спецыялісты і кіраўніцтва парка наведалі больш за сто заапаркаў па ўсім свеце, каб пабудаваць у Беларусі свой унікальны аб'ект, і, трэба прызнаць, гэта ў іх атрымалася.

Зааландшафтны парк Dipriz

Тут вы ўбачыце больш за 80 жывёл, у тым ліку і экзатычных, багатую разнастайнасць птушак, шмат-шмат зеляніны. У парку створаны ўсе ўмовы для камфортнага знаходжання гасцей: шматлікія альтанкі для адпачынку, пакой маці і дзіцяці, дзіцячыя пляцоўкі і фотазоны, фудкорт. Жывёл можна пагладзіць і пакарміць спецыяльным кормам. А ў падзяку яны будуць пазіраваць для вашых памятных фота.

Пераступіўшы вароты парку, вы трапіце ў казку. Усё тут зроблена з любоўю да прыроды і жывёл. Насельнікі парка нікога не пакінуць абыякавымі. Час, праведзены тут, выклікае захапленне і буру пазітыўных эмоцый і ў дзяцей, і ў дарослых.

Адрас: Парк жывёл, ТАА Дыпрыз, Баранавічы, Беларусь.

Музей навукі «Элемента»

Ніводнаму дзіцяці не падабаюцца забароны. У гэтым музеі іх проста няма! Тут вы не знойдзеце ніводнай таблічкі «Рукамі не чапаць!». Чапаць, круціць, стукаць, церці не проста рэкамендавана, а неабходна! Кожны наведвальнік абавязкова стане непасрэдным удзельнікам доследаў і эксперыментаў.

Музей навукі «Элемента»

У музеі вашыя дзеткі пазнаёмяцца з незвычайнымі прыборамі, механізмамі, маятнікамі, драўлянымі галаваломкамі. Вам, бацькі, больш не давядзецца тлумачыць дзіцяці, як і чаму ўсё рухаецца ў гэтым свеце. Больш за сотню экспанатаў, створаных камандай прафесійных інжынераў, пагрузяць у свет навукі, дапамогуць зразумець фізічныя законы і атрымаць новыя веды ў галіне фізікі і хіміі.

А ці ведалі вы, што музыку можна слухаць зубамі? Так, у музеі навукі «Элемента» гэта магчыма! Тут вы і ваша дзіця зможаце пасядзець на цвіках, паставіць шмат цікавых эксперыментаў і паўдзельнічаць у незвычайных занятках. Прыходзьце, будзе цікава ўсім!

Адрас: Мінск, пр-т Незалежнасці, 116, будынак Нацыянальнай бібліятэкі.

Музей мініяцюр

Музей архітэктурных мініяцюр «Краіна міні» – гэта месца, у якім сабраныя ўсе славутасці Беларусі, і якое з'яўляецца ідэальным для знаёмства з імі.

Музей мініяцюр

Тут вы даведаецеся цікавыя факты з гісторыі таго ці іншага аб'екта Беларусі, перанясецеся ў любы пункт краіны, разглядаючы арыгінальныя макеты.

У музеі вас чакае экспазіцыя з 22 ключавых славутасцяў. Адна экспазіцыя – гэта адзін міні-свет, у які акунаешся з галавой. І кожны міні-свет мае сваю інтэрактыўнасць.

Музей мініяцюр

Вы можаце спампаваць аўдыягід-даведнік або скарыстацца паслугамі экскурсавода, які зацягне вас у дзівосны свет гісторыі і архітэктуры, пазнаёміць з інтрыгуючымі фактамі замкаў, палацаў і храмаў. Дзеткам несумненна спадабаецца выконваць розныя заданні. Напрыклад, адшукаць супергероя на макеце ці знайсці здань. За кожнае выкананае заданне ўручаюць стыкер, а ў канцы інтэрактыву – прыз.

Нікога не пакінуць абыякавымі акуляры віртуальнай рэальнасці, вы зможаце ўбачыць у здымцы 360 больш за 20 славутасцяў Беларусі, як звонку, так і ўнутры. А арыгінальныя фотазоны «Беларускі дом» і «Зубр-качалка» і зона адпачынку з кавай і снэкамі проста вымушаюць ужо і без таго захопленых наведвальнікаў затрымацца яшчэ больш у гэтай «Міні-краіне».

Адрас: Мінск, пр-т Незалежнасці, 25.

Зразумела, гэта не поўны спіс цікавых месцаў, каб займальна правесці час з дзецьмі. Сумесныя паходы ў тэатр, музей, на майстар-клас, праходжанне квэстаў або проста прагулкі па парку разнастаяць нудныя восеньскія выхадныя і зарадзяць бадзёрасцю ўсю сям'ю. Вам застаецца толькі праявіць фантазію і выбраць куды пайсці сёння.