Вялікі тэатр Беларусі

Вялікі тэатр оперы і балета запрашае сваіх юных гледачоў на сустрэчу з навагоднім чараўніцтвам. Вас закружаць у віры навагодняй і каляднай казкі спектаклі «Шчаўкунок» і «Гісторыя Кая і Герды (снежная каралева)», перад пачаткам якіх у фае тэатра пройдзе навагодні паказ. Не прапусціце, прыязджайце загадзя. А сцэна тэатра ператворыцца ў казачны палац. І дзеці і дарослыя будуць у захапленні. Зрабіце памятныя фота ля цудоўнай ёлкі, а таксама з героямі прадстаўленняў.

Адрас: г. Мінск, пл. Парыжскай Камуны, 1.

Беларускі дзяржаўны цырк

Беларускі дзяржаўны цырк

Напярэдадні навагодніх свят Белдзяржцырк запрашае ў незабыўнае «Навагодняе падарожжа»! Разам з галоўнымі героямі чароўнай казкі гледачы адправяцца ў займальнае падарожжа па загадкавай Поўначы, дзе сустрэнуць мудрых шаманаў, таямнічых будаўнікоў паветранага карабля, уступяць у бой з хітрымі і падступнымі разбойнікамі, пазнаёмяцца з паўночным Дзедам Марозам і нават убачаць сапраўдных насельнікаў вечнай мерзлаты – гіганцкіх мамантаў! На манежы цырка разгорнецца цудоўная зімовая казка, напоўненая непаўторным каларытам Поўначы, яркімі навагоднімі прыгодамі і захапляльнымі трукамі! 

Адрас: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 32.

Нацыянальны мастацкі музей

Белорусский государственный цирк

Зборная інтэрактыўная праграма «Таямніцы Новага года» для наведвальнікаў 7-8 гадоў пройдзе 18 снежня. Удзельнікі праграмы пазнаёмяцца з традыцыямі святкавання Новага года і Калядаў, гісторыяй навагодняй ёлкі, а таксама даведаюцца, хто такі Дзед Мароз і ці заўсёды ён дарыў падарункі. А пасля кожны маленькі ўдзельнік зможа вырабіць навагоднюю цацку сваімі рукамі з паперы і кардону.

Адрас: г. Мінск, вул. Леніна, 20.

Музей ёлачных цацак

Музей ёлачных цацак

У «Музеі ёлачных цацак» кожнае дзіця зможа акунуцца ў чароўную казку, а дарослы – вярнуцца ў далёкае дзяцінства. Вывучаючы ёлачныя цацкі, вы даведаецеся пра звычаі святкавання Новага года ў розных краінах. Даведаецеся ўсе сакрэты вытворчасці навагодніх упрыгожанняў, а таксама пад кіраўніцтвам мастакоў прадпрыемства зможаце прайсці адукацыйныя майстар-класы па вырабе ёлачных цацак. Самыя маленькія госці выставы змогуць убачыць мініяцюрнае інтэрактыўнае каляднае мястэчка.

Адрас: г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12.

Маёнтак Дзеда Мароза

Падарыце сабе і сваім дзецям чароўнае падарожжа Спецыяльным Навагоднім цягніком у Нацыянальны парк «Белавежская пушча». Святочна ўпрыгожаны Навагодні цягнік даставіць зімовых падарожнікаў у Брэст. Далей пераезд на аўтобусе ў Пушчу, які здасца незаўважным пад займальны аповед экскурсавода. У Белавежскай пушчы гасцінна расчыніць дзверы Маёнтак Дзеда Мароза, дзе каманда прафесійных аніматараў не дасць засумаваць ні дзецям, ні дарослым. А пасля вясёлай прагулкі па маёнтку ўсіх гасцей чакае пачастунак гарбатай на пушчанскіх зёлках і блінамі з духмяным чарнічным варэннем.

Маёнтак Дзеда Мароза

Цягнік адпраўляецца са станцыі Мінск-Пасажырскі. А для арганізацыі казачнага падарожжа вы можаце звярнуцца ў турыстычныя кампаніі. 

І, вядома ж, цэнтральнае месца на карце навагодніх забаў займае цэнтральная ёлка на Кастрычніцкай плошчы, падсвечаная прыгожай ілюмінацыяй і ўпрыгожаная ледзянымі скульптурамі казачных персанажаў. Напярэдадні Новага года тут праводзяцца канцэрты мясцовых артыстаў, дыскатэкі і паказы.