І пакуль адным спланаваць падарожжа дапамагаюць турагенцтвы, іншыя аддаюць перавагу вывучаць славутасці самастойна, адправіўшыся ў пешае, воднае або веласіпеднае падарожжа. Каб вандроўка прайшла лёгка, прыемна і бяспечна, трэба ведаць невялікія хітрасці і лайфхакі ад вопытных турыстаў. І зараз мы пра іх раскажам.
Пры выбары маршрутаў для самастойнага вывучэння неабходна ўлічваць розныя фактары: складанасць маршруту і яго працягласць, вiд маршруту і ўмовы надвор'я, а таксама, хочаце вы яго прайсці ў адзіноце або з кампаніяй сяброў. У любым выпадку, на першым месцы стаіць граматнае планаванне маршруту і старанная падрыхтоўка.
Выдатны спосаб даследаваць самыя прыгожыя куткі Беларусі з размахам. За вельмі кароткі прамежак часу можна наведаць вялікую колькасць населеных пунктаў, атрымаць асалоду ад прыгожых відаў і славутасцяў і спыніцца на начлег на беразе маляўнічага возера ці ракі.
На што варта звярнуць увагу? Тэхнічна спраўны транспарт – залог поспеху вашага падарожжа. Адрэгулюйце руль і сядло, праверце ланцуг і педалі, захапіце з сабой дадатковыя шыны і помпу і абавязкова рамкамплект. Вам спатрэбяцца багажныя стропы, сцяжкі і іншыя ўніверсальныя мацаваннi, якія выручаць у непрадбачаных абставінах.
Не грэбуйце шлемам і абаронай для каленаў і локцяў. Паклапаціцеся аб зручным абутку, пальчатках і вопратцы. Не выкарыстоўвайце баваўняную экіпіроўку: такая вопратка моцна напітвае вільгаць і доўга сохне. Лепш вазьміце касцюм з якаснай сінтэтыкі.
Дарэчы, вы ведалі, што веласiпед можа саслужыць добрую службу ў якасці тайніка? Заглушкі па краях руля можна зняць і выкарыстоўваць поласць руля для захоўвання карысных дробязяў або грошай «на ўсялякі выпадак».
Незвычайны і займальны від турызму, які падыходзіць нават пачаткоўцам. Калі вы выбралі гэты від адпачынку, неабходна прайсці інструктаж і апрануцца ў выратавальную камізэльку. Для камфортнага сплаву трэба ўзяць другі камплект вопраткі, які лепш захоўваць у герметычных мяшках. Сюды пакладзіце дакументы, грошы і мабільны тэлефон. Гэта абароніць рэчы ад пырскаў вады пры праходжанні водных перашкод.
Не забывайце простыя правілы: нельга ўставаць у байдарцы, распіваць спіртныя напоі і здымаць выратавальную камізэльку.
Гэты від турызму, мабыць, для самых вынослівых. Бо трэба не толькі пераадолець запланаваны маршрут на «сваіх дваіх», але і несці заплечнік з усімі неабходнымі рэчамі. Чым іх больш, тым меншая будзе ваша хуткасць.
Сплануйце маршрут загадзя. Вывучыце прагноз надвор'я і запішыце важныя тэлефонныя нумары. Скарыстайцеся стандартным турыстычным наборам: палатка, сродкі для распальвання вогнішча, правіянт, КЛМН (кубак, лыжка, міска, нож).
У сырое надвор'е развядзіце вогнішча з дапамогай ватных дыскаў, змочаных у парафіне. Галоўная іх перавага – воданепранікальнасць. Надарваўшы нарыхтоўку, яе лёгка будзе запаліць. А яшчэ вазьміце з сабой непрамакальныя запалкі: як і ў папярэднім выпадку намачыце іх у парафіне, высушыце – і вада ім будзе не страшная. Замест свечкі можна выкарыстоўваць васковыя алоўкі: кожны гарыць каля паўгадзіны. Ва ўпакоўцы шмат, а месца ў заплечніку займаюць мала.
Збіраючыся ў любое з гэтых падарожжаў, не забудзьцеся зарадзіць усе гаджэты. Правільнае сартаванне неабходных атрыбутаў дапаможа не перагрузіць заплечнік і пры гэтым мець усё самае неабходнае. Акрамя стандартнага набору можа спатрэбіцца цёплае і зменнае адзенне, сродкі гігіены і абароны ад насякомых, чыстая пітная вада, крупы і тушонка для прыгатавання на вогнішчы, арэшкі і сухафрукты для лёгкіх перакусаў, для непрадбачаных выпадкаў – аптэчка.
Цяпер, калі вы ведаеце ўсю неабходную інфармацыю, значна лягчэй і прыемней планаваць незабыўнае падарожжа па прасторах Беларусі. А калі выконваць усе правілы і інструкцыі – час праляціць незаўважна, а падарожжа ператворыцца ў займальную прыгоду, якую абавязкова захочацца паўтарыць.