Мір, Нясвіж, Гродна, Ліда, Гальшаны — мясцовыя замкі прыцягваюць тысячы турыстаў. Але не толькі ў гэтых пунктах можна ўбачыць велічныя будаванні, што служылі крэпасцямі і рэзідэнцыямі знатных сем’яў. Чым яшчэ багатая краіна замкаў?
Дакладны час яго пабудовы застаецца загадкай. Гісторыкі прыводзяць розныя даты — ад канца ХІІ да другой паловы ХІV стагоддзя. Дакладна вядома толькі тое, што гэта адзін з першых мураваных замкаў на тэрыторыі Беларусі.
Таўшчыня сцен з каменю і цэглы дасягала 2,5 метраў. Па краях размяшчаліся дзве высокія абарончыя вежы, у якіх таксама былі і жылыя памяшканні. Некаторы час замак выконваў ролю вялікакняжацкай рэзідэнцыі. Менавіта тут у 1385 годзе была падпісана Крэўская унія.
Да нашых дзён замак дайшоў у руінах, аднак зараз збудаванне кансервуюць і праводзяць рэстаўрацыю. Турыстам прапануюць экскурсіі, майстар-класы па народных рамёствах і стральбе з лука, анімацыйныя праграмы. На Юравай гары недалёка ад замка ўсталявана дазорная вежа, адкуль можна палюбавацца цудоўным відам на ваколіцы.
Яго гісторыя налічвае амаль пяць стагоддзяў. Першапачаткова тут узвялі драўляны замак. Умацаванне моцна пацярпела ад нападу казакоў у канцы XVI стагоддзя: гэта стала нагодай для будаўніцтва каменнага комплексу. Пачынаў працы вядомы дзяржаўны і вайсковы дзеяч Ян Караль Хадкевіч. Пазней горад і фартэцыя перайшлі да роду Сапегаў. Пры іх з’явіліся вежы, бастыёны і запоўнены вадой роў.
Збудаванне перажыло многія выпрабаванні. Яго асаджалі падчас шляхецкіх войн і Паўночнай вайны 1700-1721 гадоў. Пазней замак страціў свой ранейшы статус. У нашы дні помнік часткова аднавілі, аднак аб’ект яшчэ чакае поўнага адраджэння.
Пабудаваны ў першай чвэрці XVII стагоддзя згодна з загадам князя Сямёна “Сангушкі”, ён атрымаў назву ў гонар былога радавога маёнтка знатнай сям’і ў Ковелі на Валыні. Некалі замак значыўся сярод самых вялікіх ансамблей падобнага кшталту на тэрыторыі Беларусі. Будынак у форме замкнёнага прамавугольніка з унутраным дваром займаў плошчу 100 на 200 метраў. На кутах былі размешчаны трох’ярусныя вежачкі, а ля аднаго з фасадаў — высокая пяцікутная вежа. Пры будаўніцтве выкарыстоўвалі палявы камень і буйную цэглу, якія ўкладвалі па галандскай тэхналогіі. Таўшчыня сцен месцамі дасягала 170 сантыметраў.
Аднак гісторыя не пашкадавала будынак. Замак перажыў моцныя пашкоджанні падчас Паўночнай вайны ў 1708 годзе, а ў першай палове ХІХ стагоддзя яго канчаткова разбурылі. Захаваліся толькі руіны вежы з рэшткамі вінтавой лесвіцы і арачнага перахода ў галоўны корпус. У даўнія часы маёнтак быў абкружаны насыпнымі валамі і равамі, напоўненымі вадой. Падступіцца да яго і сёння няпроста.
Драўлянае збудаванне ўзнікла на высокім беразе Прыпяці ў XV стагоддзі. Умацаванне перажыло нямала разбурэнняў і неаднойчы перабудоўвалася. З часам замак прыйшоў у заняпад.
Арыгінальная пабудова не захавалася, аднак на яе месцы з’явілася сучасная копія замка і музей. Наведвальнікам даступныя тры вежы — Паляўнічая, Збройная, Адміністратыўная. Там размяшчаюцца экспазіцыі, дзе прэзентаваны ўзоры зброі, старадаўнія прадметы побыту, творы мастацтва. На тэрыторыі таксама ўзноўлена драўляная Царква Святога Спасу. Недалёка размешчаны краязнаўчы музей, які знаёміць са старажытнай гісторыяй і прыродай Палесся. А з аглядных пляцовак адкрываецца жывапісная панарама Мазыра.
Узвёў замак у сярэдзіне XVII стагоддзя ваявода Павел Сапега. Некалі гэта было магутнае абарончае збудаванне. Тут размяшчалася высокая вежа з арсеналам і памяшканнем для каравула, бастыёны, палац і гаспадарчыя пабудовы. Сёння ад комплексу засталіся толькі ўязная брама і земляныя валы. Як аб’ект выглядаў у пазамінулым стагоддзі, можна даведацца дзякуючы малюнку Напалеона Орды.