Па традыцыі дзейства разгортваецца ў агратурыстычным комплексе «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы».

За гады правядзення гэтае свята, на якое з'язджаюцца сотні суайчыннікаў і гасцей нашай краіны, стала гонарам Гродзенскай вобласці. Дык чым жа здзівіў прысутных смачны Дыпламант?

Мясной король

Гасцiнны імяніннік, Мясны кароль, прыбывае на карэце, азначаючы пачатак свята і запрашаючы сваіх падданых прыняць удзел у радаснай падзеі. Сёлета, напрыклад, феерычнае з'яўленне гаспадара мерапрыемства прадвясціў гарматны стрэл шыкоўным феерверкам.

Самыя ганаровыя госці свята – дзеці, для якіх падрыхтавана разнастайная праграма. Вясёлыя атракцыёны, квэсты, вечарынкі, шоу мыльных бурбалак, конкурсы, шматлікія забавы і нават міні-заапарк.

Мясной король

У гэтым годзе супрацоўнікі МНС арганізавалі дэманстрацыйную пляцоўку, дзе кожны мог паспрабаваць сябе ў ролі выратавальніка, прымерыць форму і пасядзець за рулём пажарнай машыны.

Дарослых чакалі не менш насычаныя культурна-забаўляльныя мерапрыемствы. Для іх арганізавалі і выставу аўтамабіляў, і вялікую дэгустацыйную пляцоўку з мяснымі навінкамі і разнастайнымі далікатэсамі. На фуд-кортах, акрамя традыцыйных страў, на адкрытым агні гатавалі каралеўскія стравы – напрыклад, парсючкоў, запечаных з ананасамі. Для адважных аматараў мясной прадукцыі правялі конкурс на самае хуткае паяданне сасісак, а завяршылася ўрачыстасць багатай канцэртнай праграмай.